Маствілішкі
вёска ў Ашмянскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мастві́лішкі[1] (трансліт.: Mastviliški, руск.: Моствилишки) — вёска ў Ашмянскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Навасёлкаўскага сельсавета.
Remove ads
Назва
Назва адыменная, ад двухасноўнага балцка-літоўскага імя Mast-vil'as. У літоўскай антрапаніміі вядомыя адпаведныя іменныя асновы Mast- i Vil-.
Гісторыя
Назва вёскі пайшла ад пана Войцеха Маствілы, які валодаў гэтымі мясцінамі з 1620 года. У 1747 годзе тагачасныя ўладальнікі Ежы Баранэк і яго жонка Тэрэза (з Прушынскіх) падаравалі фальварак базыльянскаму кляштару ў Барунах. Але ў 1795 годзе Масцвілішкі (ці толькі іх частка) адзначаюцца як уласнасць ашмянскага рэгента Ануфрыя Масевіча.
У 1940—1954 гадах вёска з’яўлялася цэнтрам Маствілішкаўскага сельсавета. Да 2 снежня 1961 года вёска ўваходзіла ў склад Павяжынскага сельсавета[2], да 12 лістапада 1973 года — у склад Куцавіцкага сельсавета.
Remove ads
Славутасці
- Капліца. У 1795 годзе была збудавана капліца ад ашмянскай парафіі, якая была скасавана падчас рэпрэсій пасля паўстання 1863 года, а праз тры гады і ўвогуле разабрана. Новая капліца паўстала ў 1996 годзе, пад яе быў прыстасаваны будынак былой пустуючай школы. Капліцу пад тытулам Найсвяцейшай Марыі Панны Вастрабрамскай, Маці Міласэрнасці, асвяціў гродзенскі біскуп Аляксандр Кашкевіч 15 лістапада 1997 года[3].
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads