Масьяф

From Wikipedia, the free encyclopedia

Масьяфmap
Remove ads

Масья́ф (араб. مصياف)  — горад у Сірыі, у мухафазе Хама. Вядомы буйной сярэднявечнай крэпасцю.

Хуткія факты Масьяф, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Масьяф быў заснаваны візантыйцамі ў даліне Аронта, на скрыжаванні гандлёвых шляхоў Хама — Баніяс і Антыёхія — Хомс.

У 1103 годзе горад захопліваецца Раймундам IV, графам Тулузы і Трыпалі[1].

Каля 1140 года асасіны-нізарыты набываюць Масьяф і яшчэ некалькі суседніх крэпасцей у крыжакоў[1]. Масьяф становіцца галоўнай крэпасцю асасінаў у Сірыі.

У 1157 годзе ў рэгіёне адбываецца моцнае землетрасенне, што разбурыла суседнюю крэпасць Шайзар[2].

У 1163 годзе кіраўніком («старцам гары») асасінаў Масьяфа становіцца Рашыд ад-Дзін Сінан[3].

У 1176 годзе Масьяф беспаспяхова абложваўся Саладзінам.

У верасні 1193 года памірае Рашыд ад-Дзін Сінан, «старац гары» Масьяфа і адзін з самых значных лідараў асасінаў-нізарытаў[4].

У 1256 годзе сталіца асасінаў, Аламут, узята манголамі, а ў 1260-м тая ж доля спасцігла і Масьяф[5]. У тым жа годзе мамлюкі (пры ўдзеле асасінаў на іх баку) пад правадырствам султана Бейбарса I разграмілі манголаў у бітве пры Айн-Джалуце і выгналі іх з Сірыі. Асасінам удалося вярнуць Масьяф, а таксама яшчэ некалькі крэпасцей.

У 1270 годзе Бейбарс уключае Масьяф у склад дзяржавы мамлюкаў. Апошняя крэпасць нізарытаў, Аль-Каф, становіцца часткай Мамлюкскага султаната ў 1273 годзе[3].

У 1516 годзе Масьяф захоплены туркамі-асманамі. Аж да XIX стагоддзя працягвалася барацьба паміж нізарытамі і алавітамі за кантроль над горадам[1].

У 1920 годзе горад уваходзіць у склад Дзяржавы Алавітаў пад французскі мандатам.

5 снежня 1936 года, разам з усёй Дзяржавы Алавітаў, Масьяф уваходзіць у склад Сірыі.

З 2000 года праграма падтрымкі гістарычных гарадоў Ага-хан (HCSP) праводзіць кампанію па захаванні горада і крэпасці Масьяф.

Remove ads

Крэпасць

Крэпасць захавала вялікую частку сваіх сцен. Яна займае скалы шырынёй у 10 метраў. У архітэктуры замка прысутнічаюць элементы грэка-рымскай і візантыйскай архітэктур. Лепш за ўсё захаваліся вароты, увянчаныя зубцамі і парапет з байніцамі.

У культуры

  • Масьяф з’яўляецца ў відэагульнях Assassin’s Creed і Assassin’s Creed: Revelations у якасці крэпасці асасінаў[6].

Заўвагі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads