Матэматычная лінгвістыка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Матэматычная лінгвістыка
Remove ads

Матэматычная лінгвістыка — матэматычная дысцыпліна, прадметам якой з'яўляецца распрацоўка і вывучэнне паняццяў, якія ствараюць аснову фармальнага апарата апісання структуры натуральных моваў, у т. л. метамовы лінгвістыкі.

Хуткія факты

Дысцыпліна шырока карыстаецца матэм. метадамі тэорыі алгарытмаў, тэорыі аўтаматаў, алгебры, лінгвістычнымі канцэпцыямі структурнай лінгвістыкі. Метады дысцыпліны выкарыстоўваюцца ў тэорыі праграмавання дзеля апісання моваў праграмавання і транслятараў (гл. таксама: Бескантэкстныя граматыкі).

Дысцыпліна з'явілася каля 1950-х гг. з унутраных патрэб тэарэтычнай лінгвістыкі і задач аўтаматычнай перапрацоўкі моўнай інфармацыі. Паступова ператвараецца з чыста прыкладной дысцыпліны ў тэарэтычную, структурна прыналежную да матэматычнай логікі.

Інфармацыйныя тэхналогіі ў лінгвістыцы можна вызначыць, як сукупнасць законаў, метадаў і сродкаў атрымання, захавання, распаўсюджвання, перапрацоўкі інфармацыі пра мову і законах яе функцыянавання пры дапамозе камп'ютэраў[1].

Remove ads

Задачы матэматычнай лінгвістыкі

У задачы выкарыстання IT у лінгвістыцы ўваходзіць, напрыклад, распрацоўка:

  • сістэм аўтаматычнага перакладу;
  • сістэм разпазнавання і сінтэзу маўлення;
  • сістэм аналізу і сінтэзу пісьмовых тэкстаў, іх апрацоўкі (аўтаматычнага анаціравання і рэферыравання;
  • інфармацыйна-пошукавых сістэм;
  • электронных сродкаў навучання мове.

Гл. таксама

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads