Махатхір Махамад

From Wikipedia, the free encyclopedia

Махатхір Махамад
Remove ads

Махатхір бін Махамад (малайск.: Tun Dr. Mahathir bin Mohamad, нар. 10 ліпеня 1925, Алар-Сетар) — дзяржаўны і палітычны дзеяч Малайзіі, у 1981—2003 гг. чацвёрты прэм’ер-міністр краіны. Палітычны доўгажыхар, кар’ера якога доўжыцца ўжо больш за пяць дзесяцігоддзяў. У 2018—2020 гг. зноў прэм’ер-міністр, але ўжо ад апазіцыйнага альянсу «Надзея». Агулам займаў пасаду кіраўніка ўрада Малайзіі 24 гады. Яго лічаць аўтарам «эканамічнага цуду», які ператварыў сыравінную краіну ў перадавога экспарцёра высокатэхналагічнай прадукцыі.

Хуткія факты Махатхір Махамад, 21-ы генеральны сакратар Руху недалучэння[d] ...

Пры Махатхіры Малайзія стала адной з самых хуткарослых эканомік рэгіёну — такія краіны прынята называць «азіяцкімі тыграмі». Пачалася эпоха мегапраектаў — накшталт будаўніцтва вежаў-двайнят Петронас, міжнароднага аэрапорта Куала-Лумпур, хуткаснай аўтамагістралі Поўнач — Поўдзень, міжнароднага аўтадрома Сепанг. Хуткі эканамічны рост, які пачаўся ў 1980-я, працягнуўся да сярэдзіны 1990-х.

У 1997 годзе Махатхір быў узнагароджаны Міжнароднай прэміяй караля Фейсала.

Remove ads

Біяграфія

З 16 ліпеня 1981 да 31 кастрычніка 2003 года — прэзідэнт партыі АМНА і прэм’ер-міністр (першы, які не вучыўся ў Вялікабрытаніі і не мае малайска-каралеўскіх каранёў) пасля адстаўкі па стане здароўя Хусейна Она.

Адным з першых крокаў сталі амністыя для 21 палітвязня (уключаючы журналіста Самада Ісмаіла і былога намесніка міністра Абдулы Ахмада) і прызначэнне намеснікам прэм’ер-міністра свайго паплечніка Мусы Хітама. Потым асноўнымі яго мэтамі былі кансалідацыя кіраўніцтва кіруючай партыі і ўрада і падрыхтоўка да выбараў 1982 года. Перамогшы на іх (партыя набрала 60,5 % і 132 са 154 месцаў у парламенце), ён пачаў умацоўваць цэнтралізацыю ўлады ў краіне, што выклікала канфлікт з султанамі асобных штатаў. Эканамічная палітыка адрознівалася імкненнем да прыватызацыі прадпрыемстваў дзяржсектара ў стылі «тэтчэрызму». Былі прыватызаваны авіякампаніі, камунальныя і тэлекамунікацыйныя фірмы. Было разгорнута будаўніцтва аўтамагістралі «Поўнач-Поўдзень» ад мяжы з Тайландам да мяжы з Сінгапурам. Быў таксама рэалізаваны праект будаўніцтва сучаснай аўтавытворчасці (першы час сумесна з «Mitsubishi») маркі Proton, які стаў да канца 1980-х найбуйнейшым аўтавытворцам у Паўднёва-Усходняй Азіі.

На парламенцкіх выбарах 1986 года ўзначаленая ім АМНА зноў перамагла, атрымаўшы 57,3 % галасоў і 148 з 177 месцаў у парламенце. У 1987 годзе меў месца перыяд актыўнага падаўлення апазіцыі (Operasi Lalang), у межах якога звыш ста чалавек (актывісты НДА, апазіцыйныя палітыкі, прадстаўнікі інтэлігенцыі, шэраг студэнтаў, мастакоў і навукоўцаў) былі затрыманыя без суда па Законе аб унутранай бяспецы (ISA). Следам скасаваны ліцэнзіі штодзённых газет The Star і Sin Chew Jit Poh і дзвюх штотыднёвых газет, The Sunday Star і Watan.

На парламенцкіх выбарах 1990 года АМНА атрымала 53,4 % галасоў і 127 са 180 месцаў у парламенце. Пасля выбараў была анансаваная праграма «Бачанне 2020». Адначасова пасля доўгіх са складаных дыскусій прэм’ер-міністру ўдалося дабіцца зняцця імунітэту з кіраўнікоў штатаў (султанаў) і членаў каралеўскіх сем’яў, скараціць іх паўнамоцтвы і адначасова скараціць іх фінансавую падтрымку. У 1994 годзе былі прыняты адпаведныя канстытуцыйныя папраўкі.

Парламенцкія выбары 1995 года скончыліся трыумфам АМНА і яго асабіста — партыя атрымала 65,2 % і 162 месцы з 192 у парламенце. Неўзабаве пачаў развівацца праект Multimedia Super Corridor, малайскі аналаг «Сіліконавай даліны», размешчаны на поўдзень ад Куала-Лумпура на плошчы 15х50 км і шэраг іншых амбіцыйных праектаў (уключаючы будаўніцтва трасы «Формулы-1» у Сепангу).

Падчас Азіяцкага фінансавага крызісу 1997—1998 гадоў адмовіўся ад жорсткай грашова-крэдытнай і фіскальнай палітыкі насуперак рэкамендацыям МВФ, якія патрабавалі ў тым ліку і згортванні дзяржаўнай падтрымкі буйных праектаў, якія былі краевугольным каменем стратэгіі развіцця Махатхіра Махамада. Былі павялічаны дзяржаўныя выдаткі і фіксаваны курс рынггіта да долара ЗША. Вынік пасароміў сваіх міжнародных і ўнутраных крытыкаў, а таксама экспертаў МВФ. Малайзія акрыяла ад крызісу хутчэй, чым іншыя краіны Паўднёва-Усходняй Азіі. Гэта стала палітычным трыумфам Махатхіра Махамада. Пасля наступных выбараў у 1999 годзе партыя АМНА атрымала (56,5 % і 147 месцаў са 192 у парламенце).

Рэакцыя Махатхіра Махамада на крызіс і яго непрыманне рэкамендацый МВФ выклікалі рэзкае супрацьстаянне прэм’ер-міністра з віцэ-прэм’ерам і намеснікам кіраўніка АМНА Анварам Ібрагімам (якія патрабавалі выканання ўмоў МВФ) — апошні быў зняты з усіх пастоў і пасаджаны ў турму па абвінавачванні ў карупцыі. Арганізацыя «Міжнародная Амністыя» аб’явіла яго вязнем сумлення, назваўшы справу палітычна матываванай.

Remove ads

Зноскі

1. En Malaisie, du neuf avec un vieux // Libération / D. Alfon — 2018. — 139959 экз. — ISSN 0335-1793; 1766-0556; 2262-4767

2. Mahathir, now 94, says his only wish is to see Malaysia's recovery // The Straits Times / W. FernandezSingapore Press Holdings, 2019. — ISSN 0585-3923

3. Bersatu pecat Mahathir, Mukhriz dan tiga yang lainMalaysiakini.com, 2020. Праверана 28 мая 2020.

4. Deutsche Nationalbibliothek Record #118930060 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 сакавіка 2015.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads