Махаяна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Махаяна — адзін з галоўных напрамкаў будызму, нароўні з Тхеравадай. Да Махаяны адносіцца шырокая група будысцкіх традыцый, тэкстаў і практык, распрацаваных у старажытнай Індыі. Махаяна прымае асноўныя палажэнні ранняга будызму, аднак у адрозненне ад Тхеравады таксама прызнае некаторыя дадатковыя дактрыны і тэксты. Ваджраяна разглядаецца як падмноства Махаяны (часам вылучаецца як асобны напрамак будызму), пры гэтым уключае тантрычныя метады, якія лічацца дапамогай у дасягненні стану Буды.
Адной з цэнтральных канцэпцый Махаяны з’яўляецца шлях бодхісатвы, мэтай якога з’яўляецца прасвятленне ўзроўню Буды. У адрозненне ад Тхеравады, будызм Махаяны разглядае мэту стаць Будай як магчымую для кожнага, стан архата пры гэтым лічыцца няпоўным. Махаяна таксама ўключае шматлікіх Буд і бодхісатваў, якіх няма ў Тхеравадзе (напрыклад, Амітабха і Вайрачана). Філасофія Махаяны таксама ўключае шэраг ўнікальных тэорый, такіх як тэорыя пустэчы Мадх’ямака, вучэнне свядомасці Віджнянавада і вучэнне пра прыроду Буды.
Зарадзіўшыся як невялікі рух у Індыі, Махаяна ў выніку стала ўплывовай сілай у індыйскім будызме. Схаластычныя цэнтры Махаяны, такія як Наланда і Вікрамашыла, квітнелі паміж VII і XII стагоддзямі.[1] На працягу гісторыі гэты напрамак будызму распаўсюдзіўся з Паўднёвай Азіі ва Усходнюю Азію, Паўднёва-Усходнюю Азію і Гімалаі. Розныя традыцыі Махаяны сустракаюцца ў Кітаі, Карэі, Японіі, Тайвані, Сінгапуры, В’етнаме, Філіпінах, Малайзіі і Інданезіі. Калі разглядаць Ваджраяну як форму Махаяны, то можна лічыць, што Махаяна таксама дамінуе ў Тыбеце, Манголіі, Бутане і іншых Гімалайскіх рэгіёнах. Таксама Махаяна прысутнічае ў Непале, Малайзіі, Інданезіі і рэгіёнах з азіяцкімі дыяспарамі.
Станам на 2010 год Махаяна была найбуйнейшай традыцыяй будызму: 53 % будыстаў належалі да ўсходнеазіяцкай Махаяны і 6 % да Ваджраяны, пры гэтым да напрамку Тхеравады належалі 36 % будыстаў. [2]
Remove ads
Гісторыя

Паходжанне Махаяны дагэтуль да канца не вызначана, на гэты конт існуе некалькі тэорый. Адзін з поглядаў на Махаяну сцвярджае, што яна існавала як асобная школа-канкурэнт так званых школ Хінаяны. Так званая «лясная гіпотэза» сцвярджае, што Махаяна ўзнікла сярод «заўзятых аскетаў, членаў ляснога крыла (араньявасін) будыйскага ордэна», якія спрабавалі імітаваць лясное жыццё Буды. Тэорыя культу кнігі, сцвярджае, што Махаяна ўзнікла сярод шэрагу слаба звязаных груп манахаў, якія пакланяліся кнігам, вывучалі, запаміналі, перапісвалі і шанавалі пэўныя сутры Махаяны.
Найранейшыя тэкставыя сведчанні пра Махаяну паходзяць з сутр (разважанняў, пісанняў), якія ўзніклі прыкладна ў пачатку нашай эры. У некаторых з самых ранніх тэкстаў Махаяны, такіх як Уграпарыпрычча-сутра, выкарыстоўваецца тэрмін «Махаяна», аднак няма ніякай дактрынальнай розніцы паміж Махаянай і раннімі школамі будызму.
Індыйская Махаяна ніколі не мела свода правіл асобнага ад ранніх школ будызму (Віная), і таму кожны манах, які прытрымліваўся Махаяны, фармальна належаў да адной з ранніх будыйскіх школ.
Найстарэйшы надпіс на камні, у якім змяшчаецца пазнавальны тэкст Махаяны і згадка пра Буду Амітабху (важную постаць Махаяны), быў знойдзены на Індыйскім субкантыненце ў Матхуры і датуецца прыблізна 180 годам н. э.
Рух Махаяны заставаўся даволі невялікім, пакуль не перажыў значны рост у V стагоддзі. Тым не менш, нават пасля V стагоддзя тэксты, якія выкарыстоўваюць тэрмін «Махаяна», усё яшчэ даволі невялікія і ў асноўным належаць манастырам. Кітайскія пілігрымы таго часу, такія як Фасянь (337—422 гг. н. э.) і Сюаньцзан (602—664 гг. н . э.), падарожнічалі ў Індыю і апісвалі манастыры Махаяны у сваіх творах.
Пасля пятага стагоддзя ўплыў махаянскага будызму паступова ўзмацняўся. Некаторыя з яго храмаў сталі масіўнымі манастырскімі комплексамі, напрыклад Наланда і Вікрамашыла. Комплекс Наланда ў рэшце рэшт стаў найбуйнейшым і найбольш уплывовым будыйскім цэнтрам у Індыі на працягу стагоддзяў.
З часам тэксты і філасофія Махаяны дасягнулі Цэнтральнай Азіі і Кітая праз гандлёвыя шляхі, такія як Вялікі шаўковы шлях, а пазней распаўсюдзіліся па ўсёй Усходняй Азіі. Пазней цэнтральнаазіяцкі будызм апынуўся пад моцным уплывам Махаяны і стаў асноўнай крыніцай для кітайскага будызму.
Махаяна распаўсюдзілася з Кітая ў Карэю, В’етнам і Тайвань, а пазней ў Японію. Махаяна таксама распаўсюдзілася з Індыі ў М’янму, а затым на Суматру і ў Малайзію. З Суматры Махаяна распаўсюдзілася на іншыя інданезійскія астравы, у тым ліку на Яву і Барнэа, Філіпіны, Камбоджу.[3][4]
Пачынаючы з перыяду Гупты (каля III стагоддзя н. э. — 575 г. н. э.), пачаў развівацца новы рух, які абапіраўся на дактрыну Махаяны, а таксама на новыя тантрычныя ідэі. Ён быў вядомы пад назвамі Ваджраяна, Мантраяна або эзатэрычны будызм. Гэты новы рух працягваўся і ў эпоху Пала (VIII стагоддзе — XII стагоддзе н. э.), падчас якой ён стаў дамінаваць у індыйскім будызме.
Remove ads
Буды Махаяны

Буды і бодхісатвы (істоты на шляху да стану Буды) з’яўляюцца цэнтральнымі элементамі Махаяны. Махаяна мае пашыраную касмалогію і тэалогію, з рознымі Будамі і магутнымі бодхісатвамі, якія жывуць у розных сусветах і палях Буды (буда-кшэтра). Буды, унікальныя для Махаяны, ўключаюць Буду Амітабху («Бясконцае святло»), Акшобх’ю («Непахісны»), Бхайшадж’ягуру («гуру медыцыны») і Вайрачана («Асвятляльнік»). У Махаяне Буда разглядаецца як істота, якая дасягнула найвышэйшага тыпу абуджэння дзякуючы свайму вышэйшаму спачуванню і жаданню дапамагчы ўсім істотам.
Важнай асаблівасцю Махаяны з’яўляецца уласнае разуменне прыроды Буды. Тэксты Махаяны не толькі адлюстроўваюць шматлікіх Буд, акрамя Шак’ямуні, але і разглядаюць іх як надземных істот з вялікімі сіламі і велізарнай працягласцю жыцця. Акрамя таго, Буды актыўна дзейнічаюць у свеце, знаходзячы спосабы навучання і дапамогі ўсім жывым істотам. У Махаяне Буда часта ўспрымаецца як «духоўны кароль, які мае дачыненне да свету і клапоціцца пра яго», а не проста як настаўнік, які пасля смерці «цалкам „выйшаў за межы“ свету і яго клопатаў».
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads