Махсума Карыева

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Махсума Карыева (1902, Ташкент — 18.4.1946, Масква) — узбекская актрыса , адна з першых жанчын-артыстак на прафесійнай сцэне Узбекістана. Заслужаная артыстка Узбекскай ССР (1937).

Remove ads

Біяграфія

Да рэвалюцыі выступала ў татарскіх і ўзбекскіх аматарскіх гуртках[1]. З 1918 года працавала у трупе імя К. Маркса пад кіраўніцтвам М. Уйгура  (руск.), якая пазней пераўтварылася ў Тэатр імя Хамзы  (руск.)[1]. Удзельнічала ў франтавых паездках трупы ў гады Грамадзянскай вайны[1]. Яна стварыла выразныя вобразы ў спектаклях па матывах узбекскай, рускай і сусветнай класічнай драматургіі.

Раптоўна памерла ў Маскве ў 1946 годзе.

Remove ads

Ролі

Сярод роляў Марыжон («Забойца Карыма» А. Мустафіна), Джаміля, Хаджар, Мар’ямхан, Фаціма («Бай і батрак», «Халішхан», «Атручанае жыццё», «Пакаранне паклёпнікаў» Хамзы), Луіза, Амалія («Падступства і каханне», «Разбойнікі» Ф. Шылера), Ксенія («Мой сябар  (руск.)» М. Пагодзіна) і іншыя. М. Карыева валодала прыемным голасам, таксама выконвала галоўныя ролі ў першых узбекскіх музычных драмах: Лайлі, Шырын («Лайлі і Меджнун», «Фархад і Шырын» Хуршыда  (узб.)). Роля, якая прынесла М. Карыевай асаблівую вядомасць, гэта Халіма («Халіма» Гулама Зафары  (узб.)) і іншых.

За час сваёй кар’еры яна была вядомая і як майстар характарных роляў: Адэльма («Турандот  (руск.)» К. Гоцы), Маліка («Qoʻzibuloq» Лопэ дэ Вэга), Арлоўская («Інтэрвенцыя  (руск.)» Л. Славіна  (руск.)), Гертруда («Гамлет» У. Шэкспіра), Маці («Маці» Уйгуна  (руск.)) і іншыя.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads