Машчонка

былая вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Машчонкаmap
Remove ads

Машчонка — былая вёска ў складзе Чэрнінскага сельсавета Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці, за 7 км на паўночны ўсход ад Брэста, на ўсходзе лес, побач акружная аўтадарога.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...

З 1 чэрвеня 2007 года Машчонка ўвайшла ў склад горада Брэст[1].

У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Маладая гвардыя» (цэнтр — в. Чэрні).

Remove ads

Гісторыя

У 19 стагоддзі вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Уваходзіла ў склад маёнтка Чэрні, якім валодаў Ягмін. У 1870 годзе адносілася да Чэрнінскай сельскай грамады.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Косіцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. Да 4 красавіка 1983 года вёска ўваходзіла ў склад Чэрнінскага сельсавета[2].

Насельніцтва

  • 61 сялянская душа (1858)
  • 17 двароў, 150 жыхароў (1897)
  • 13 двароў, 74 жыхары (1921)
  • 130 жыхароў (1959)
  • 93 жыхары (1970)
  • 31 гаспадарка, 51 жыхар (2005)

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 4 красавіка 1983 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1983, № 13 (1747).

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads