Пачапаўскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Пачапаўскі сельсавет
Remove ads

Пача́паўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Пачапава.

Хуткія факты Пачапаўскі сельсавет, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Гарадзішчанскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР, з 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Застарынскага сельсавета[1]. 21 студзеня 1961 года ў склад сельсавета з Маўчадскага сельсавета перададзена вёска Дабраполь[2]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Баранавіцкага раёна. У 1970 годзе скасавана вёска Ралы (злілася з вёскай Дразды)[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Пачапаўскага сельсавета было 19 населеных пунктаў[4].

Remove ads

Склад

У склад сельсавета ўваходзяць 1 аграгарадок і 18 вёсак:

Больш інфармацыі Населены пункт, СААТА ...
Remove ads

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1022 чалавекі[5], з іх 96,0 % — беларусы, 2,7 % — рускія, 0,7 % — палякі[6]; паводле перапісу 2019 года — 683 чалавекі[7].

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads