Медаль «Баявая садружнасць» (Сірыя)
Сірыя From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Медаль «Баявая садружнасць» (араб. مجتمع القتال; поўная назва — сірыйска-расійская баявая садружнасць, араб. التعاون العسكري السوري الروسي) — дзяржаўная ўзнагарода Сірыйскай Арабскай Рэспублікі. Заснавана ў студзені 2016 года з мэтай узнагароджання грамадзян Расійскай Федэрацыі за ўдзел у ваеннай аперацыі супраць тэрарыстычных фармаванняў.
Remove ads
Апісанне
Медаль уяўляе сабой круглы залаты медальён дыяметрам 38 мм, па цэнтры якога размешчана гранёная пяціканцовая зорка са скрыжаванымі за ёю стрэльбамі. Ніжэй зоркі размяшчаецца поціск рукі, вышэй дзяржаўныя сцягі Расіі і Сірыі. Па крузе медальёна нанесены рэльефны тэкст — «Сірыйска-расійская баявая садружнасць», зверху на арабскай, знізу на рускай мовах.
На рэверсе медалі намаляваны герб Узброеных сіл Сірыі.
Медаль пры дапамозе кольца мацуецца да стужкі.
Стужка муаравая, шырынёй 31 мм, тры роўнавялікія паласы: чорная, белая і чырвоная — колеры дзяржаўнага сцяга Сірыі. На белай паласе стужкі вышыты дзве зялёныя пяціканцовыя зоркі.
Разам з медалём узнагароджанаму ўручаецца лацканы знак «Баявая садружнасць» і пасведчанне да медаля.
Уручаецца загадам намесніка Вярхоўнага галоўнакамандуючага — намесніка Старшыні Савета Міністраў — міністра абароны Сірыйскай Арабскай Рэспублікі.
Remove ads
Гл. таксама
Спасылкі
- На Алтае главком ВКС России вручил почетные ордена родственникам героя РФ Олега Пешкова / 13 февраля 2016, 18:20. Жизнь
- В Сирии 15 российских военных награждены медалями «Боевое содружество» / 17 января 2017, 18:02. ТАСС
- Медаль Вооруженных сил Сирии вручена вдове российского матроса Позынича / 13 мая 2016, 21:06. Спутник
- Награждение Святейшего Митрополита Рафаила медалью Сирийской Арабской Республики «Боевое содружество» Архівавана 25 лютага 2018. / сайт Истинно-Православной Церкви
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads