Меджэрда

From Wikipedia, the free encyclopedia

Меджэрда
Remove ads

Меджэрда, Маджарда (араб. نهر مجردا) — рака ў Алжыры і Тунісе.

Хуткія факты Меджэрда, Характарыстыка ...

Даўжыня — каля 460 км, што робіць яе найдоўгай ракой Туніса. Вытокі ракі знаходзяцца на паўночным усходзе Алжыра (Тэль-Атлас), затым Меджэрда цячэ ва ўсходнім і паўночна-ўсходнім кірунку, упадаючы ў Туніскі заліў Міжземнага мора, утвараючы дэльту.

Рака працякае ў пустыннай мясцовасці, таму мае вялікае значэнне для мясцовых жыхароў. Воды ракі шырока выкарыстоўваюцца для арашэння ў сельскай гаспадарцы. На рацэ пабудавана некалькі дамбаў, створаны вадасховішчы.

Недалёка ад ракі былі пабудаваны такія важныя гарады старажытнасці як Уціка і Карфаген. Таксама захаваліся руіны будынкаў шматлікіх народаў (берберы, фінікійцы, пуны, маўры, рымляне, вандалы, грэкі, візантыйцы, арабы, асманы). У даліне ракі знойдзены такія славутасці як арка Аляксандра Севера, руіны Форума і Капітолія, храм Сатурна, свяцілішча Юноны, дамы з мазаікамі, а таксама тэатр на 3500 месцаў, урэзаны ў схіл гары.[1]

Расход вады — ад 3—4 м³/сек улетку да 1500—2500 м³/сек (радзей — да 13 тыс.) пасля зімовых дажджоў. Гэта адзіная рака Туніса, якая не перасыхае цалкам падчас летняй засухі.[2]

Remove ads

Зноскі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads