Мельвіль Пупо

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мельвіль Пупо
Remove ads

Мельвіль Пупо (фр. Melvil Poupaud; нар. 26 студзеня 1973) — французскі акцёр, сцэнарыст і рэжысёр. Лаўрэат Берлінскага МКФ у намінацыі Shooting Stars Award 1999 года (гэтую ўзнагароду штогод прысуджаюць дзесяці маладым акцёрам з розных краін Еўропы). Тройчы намінант на прэмію «Сезар» (1990, 1994, 2016).

Хуткія факты Мельвіль Пупо, Імя пры нараджэнні ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 26 студзеня 1973 года ў Парыжы. Яго старэйшы брат Ярал Пупо (нар. 1968) — вядомы ў Францыі музыкант і музычны прадзюсар. Яго маці Шанталь працавала прэс-аташэ ў многіх вядомых кінематаграфістаў, была прадзюсарам і сцэнарыстам і з дзяцінства вадзіла Мельвіля па розных кастынгах.

Дэбютаваў у кіно ў 1983 годзе ў фільме Рауля Руіса «Горад піратаў».

У 1992 годзе ён зняўся ў ролі малодшага брата галоўнай гераіні ў культавым фільме Жана-Жака Ано «Каханак».

Найбольш вядомы па ролях у фільмах Руіса, Азона, Далана.

Remove ads

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads