Ахвярам Мінскага гета
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Ахвярам Мінскага гета» — мемарыяльны знак у Мінску, размешчаны ў скверы на рагу вуліц Прытыцкага і Берута, каля Кальварыйскіх могілак. Устаноўлены ў 2009[1] годзе каля месца, дзе нацысты ў 1941—1943 гадах рассталялі звыш 14000 вязняў Мінскага гета, пра што сведчаць надпісы на чатырох мовах — беларускай і англійскай на левым блоку, рускай і іўрыце на правым.
Аўтары мемарыльянага знака — скульптары Алена Хараберуш і Леанард Пакульніцкі[1], пры ўдзеле ў эскізнай распрацоўцы і працоўнай мадэлі помніка Максіма Петруля[2], архітэктар Леанід Левін[1].
Складаецца з двух велізарных гранітных блокаў, паміж якімі нібыта заціснуты абагульненыя бронзавыя фігуры, пазбаўленыя індывідуальных рысаў, — моцная мастацкая метафара безнадзейнасці, сціснутасці і раздушанасці абставінамі[1].
Remove ads
Зноскі
- «Мастацтва» № 5 (410). 2017 Архівавана 27 кастрычніка 2020.
- «Мастацтва» № 7 (412). 2017 Архівавана 27 кастрычніка 2020.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads