Мероэ

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мероэ
Remove ads

Ме́раэ, Мероэ (стар.-грэч.: Μερόη, араб. أهرامات مروي) — старажытны горад, цэнтр старажытнай цывілізацыі ў Афрыцы. Знаходзіцца на тэрыторыі сучаснага Судана, на поўдзень ад 5-га парога Ніла (паміж вёскамі Кігейк, Дэркаб і Бегаравія)[1].

Хуткія факты Мероэ, Краіна ...

Сталіца Мераіцкага царства ў IXVIII ст. да н.э. — VIIIIX ст. н.э. Зручнае геаграфічнае размяшчэнне (караванныя шляхі ад Ніла і Чырвонага мора да Міжземнамор’я), радовішча жалезнай руды садзейнічалі ўзвышэнню горада. У Мероэ ўзнік першы ў Афрыцы алфавіт. Каля 330340 н.э. заваявана Аксумскім царствам. 3 пачатку 20 ст. вядуцца археалагічныя раскопкі. Захаваліся руіны замкаў, рымскіх лазняў, абсерваторыі, храмаў Амона, Ісіды і інш. Асноўная тэрыторыя Мероэ занята жылымі кварталамі і вытворчымі майстэрнямі. На ўсход ад Мероэ некропалі: адзін царскі і 2 агульныя[1].

Рэшткі Мероэ плошчай 24 км² ўключаны ў 2011 г. у спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Remove ads

Зноскі

  1. Мераэ // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads