Месапатамская кампанія

спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя From Wikipedia, the free encyclopedia

Месапатамская кампанія
Remove ads

Месапатамская кампанія (англ.: Mesopotamian campaign, турэцк.: Irak Cephesi; 6 лістапада 1914 — 31 кастрычніка 1918) — баявыя дзеянні, якія адбываліся падчас Першай сусветнай вайны на тэрыторыі Месапатаміі (сучасны Ірак) паміж войскамі Брытанскай імперыі (галоўным чынам індыйскімі) і арміяй Асманскай імперыі.

Хуткія факты Месапатамская кампанія, Дата ...

Брытанскае камандаванне спадзявалася абараніць нафтавыя радовішчы Блізкага Усходу і захапіць асманскую Месапатамію. Турэцкае камандаванне не планавала актыўных дзеянняў у даным рэгіёне, аднак пасля пачатку актыўнага брытанскага наступу было вымушана сфарміраваць 6-ю армію для баявых дзеянняў у Месапатаміі.

У 1916 годзе туркам атрымалася атачыць і паланіць групоўку брытанскіх войскаў у Эль-Куце, пасля чаго англічанам прыйшлося адмовіцца ад актыўных дзеянняў. Аднак у 1917 годзе брытанцы здолелі захапіць Багдад, а да канца 1918 года пад іх кантролем апынулася амаль уся тэрыторыя асманскай Месапатаміі. Баявыя дзеянні завяршыліся на наступны дзень пасля падпісання Мудроскага перамір'я[10].

Пасля вайны Месапатамія стала брытанскай мандатнай тэрыторыяй.

Remove ads

Заўвагі

  1. У баявых дзеяннях на Месапатамскім фронце бралі ўдзел нямецкія самалёты і артылерыя. 6-й асманскай арміі былі выдадзены нямецкія кулямёты і сродкі радыёсувязі. Камандаванне рачной флатыліяй у большасці выпадкаў ажыццяўлялі нямецкія афіцэры[1][2].

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads