Мечыслаў Тукала

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мечыслаў Тукала
Remove ads

Мечыслаў Тукала (польск.: Mieczysław Tukałło; 1817 — 4 верасня 1883) — маршалак шляхты Вілейскага павета, удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў.

Хуткія факты Мечыслаў Тукала, маршалак шляхты Вілейскага павета ...
Remove ads

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкага роду Тукалаў герба «Шранява», сын Ігнацыя, удзельніка паўстання 1830—1831 гадоў у Завілейскім павеце, і Канстанцыі Свіды. Нарадзіўся ў маёнтку Асцюковічы Вілейскага павета[1].

Вучыўся на факультэце права ва ўніверсітэце ў Дэрпце. У 1854—1859 гадах маршалак шляхты Вілейскага павета. З 1863 года выконваў абавязкі вілейскага маршалка[1].

Перад паўстаннем 1863—1864 гадоў знаходзіўся за мяжой і не падтрымліваў ягонай ідэі, аднак з пачаткам выступлення вярнуўся на радзіму. Адмовіўся падпісаць вернападданіцкі адрас віленскага маршалка А. Дамейкі, што стала прычынай ягонай ссылкі адміністрацыйным шляхам, а на маёнтак быў накладзены секвестр[1]. Праз некалькі год маёнтак быў вернуты сыну Ігнацыю[2].

Пасля пяцігадовага знаходжання ў ссылцы ў Верхаянску[2] Мечыслаў атрымаў магчымасць пераезду ў Царства Польскае. Нейкі час пражываў у Дрэздэне, пасля чаго вярнуўся на радзіму[1].

Памёр 4 верасня 1883 года. Пахаваны на каталіцкім могільніку ў Ільі[2][3].

Remove ads

Сям’я

Жонка Сузанна з Багдановічаў (пам. 1909), дачка вілейскага маршалка Ануфрыя Багдановіча. Дзеці:

  • Канстанцыя (нар. 1847), у шлюбе з Міхалам Казімірам Ромерам (1845—1920) мела шасцёра дзяцей, у т. л. Міхала Піуса Ромера (1880—1945), вучонага і грамадска-палітычнага дзеяча;
  • Ігнацы (нар. 1850), у шлюбе з Аленай Незабытоўскай (1863—1920). Быў бяздзетны i Асцюковічы запісаў на племянніка Януша, сына Ружы. Пахаваны ў Ільі[2][3].
  • Луцыя (каля 1850 — ?), у шлюбе з Юзафам Валадковічам (каля 1840 — ?).
  • Цэліна (1852? — 1912), у шлюбе з Конрадам Тукалам (пам. 1908).
  • Марыя, у шлюбе з Отанам Багдановічам.
  • Ружа (каля 1860 — ?), у шлюбе з Янам Тукалам (каля 1860 — ?).
Remove ads

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads