Мнюта

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мнютаmap
Remove ads

Мнюта — возера ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Знаходзіцца ў басейне ракі Мнюта (цячэ праз возера), за 20 км на паўночны ўсход ад горада Глыбокае каля вёскі Вялец.

Хуткія факты Мнюта, Морфаметрыя ...

Плошча паверхні возера 0,96 км². Найбольшая глыбіня 14,1 м. Даўжыня 1,31 км. Найбольшая шырыня 1,15 км. Даўжыня берагавой лініі 4,7 км. Аб’ём вады 4,9 млн. м³. Плошча вадазбору 601 км².

Катлавіна возера амаль круглай формы эвразійнага тыпу[2]. Схілы катлавіны вышынёй 7—20 м, параслі лесам і хмызняком, на ўсход і паўднёвы ўсход 3—5 м, пад лугам ці разараныя. Берагі нізкія, пясчаныя. Зона мелкаводдзя шырынёй 20—40 м, на поўнач да 90—120 м. Дно ілістае. На возеры востраў плошчай 0,3 га. Шырыня паласы надводнай расліннасці 10—30 м, на захадзе і поўначы 50—100 м. У паўночнай частцы ракой Мнюта возера злучаецца з возерам Вялец.

Каля возера вёскі Вялец, Азёркі.

Remove ads

Зноскі

  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q830106'></a>
  2. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.3 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 3. — С. 398. — 599 с. 10 000 экз.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads