Момант сілы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Момант сілы
Remove ads

Мо́мант сі́лы — вектарная велічыня, якая характарызуе вярчальнае дзеянне сілы.

Хуткія факты Момант сілы, Размернасць ...
Thumb
Момант сілы, прыкладзены да гаечнага ключа. Накіраваны ад гледача

Колькасна момант сілы вызначаецца як здабытак яе велічыні на плячо:

дзе  — вугал між вектарам сілы і вектарам , накіраваным ад восі вярчэння да пункта прыкладання сілы.

У вектарнай форме

Вектар моманту сілы накіраваны ўздоўж восі вярчэння і, такім чынам, калінеарны вектарам вуглавой скорасці і вуглавога паскарэння.

Паняцце моманту сілы для вярчальнага руху падобна да паняцця сілы для паступальнага руху — гэта мера ўздзеяння на цела, што прыводзіць да змены скорасці руху.

Асноўны закон дынамікі для матэрыяльнага пункта выглядае так:

Калі дамножыць (вектарна) абедзве часткі роўнасці на , атрымаецца

У правай частцы мы маем момант сілы. Здабытак колькасна роўны , дзе і  — адпаведна тангенцыяльнае і вуглавое паскарэнні пункта. Па напрамку гэты здабытак супадае з вектарам вуглавога паскарэння. Таму апошнюю роўнасць можна перапісаць так:

Здабытак уяўляе сабой момант інерцыі J матэрыяльнага пункта. Такім чынам, для вярчальнага руху асноўны закон дынамікі мае такі выгляд:

Чым большы момант сілы прыкладзены да цела, тым хутчэй яно будзе змяняць скорасць свайго вярчэння.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads