Волка (прыток Морачы)
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Во́лка — рака ў Слуцкім і Капыльскім раёнах Мінскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Морач (басейн Дняпра).
Даўжыня ракі складае 35 кіламетраў. Плошча вадазбору — 250 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,1 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 ‰.
Пачынаецца каля вёскі Славіна ў Слуцкім раёне, далей цячэ ў Капыльскім раёне па Цэнтральнабярэзінскай раўніне. Упадае ў Морач за 7 кіламетраў вышэй вёскі Вялікі Рожан. Даліна невыразная, месцамі скрынкападобная або трапецападобная, шырынёй 2—3 кіламетры. Абалона двухбаковая, шырынёй 0,5—3 км. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае; шырыня яго 3—8 м. На рацэ плаціны і сажалкі каля вёсак Ракіні (плошча 3 га) і Садавічы (плошча 10 га).
Remove ads
Літаратура
- Волка, рака ў Слуцкім і Капыльскім р-нах // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 262. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 485. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Минская область: Общегеографический атлас (руск.) / Ред. Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 27—28. — 48 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-054-2.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads