Мохавае (возера)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мо́хаваевозера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Нішча, за 20 км у напрамку на паўночны захад ад гарадскога пасёлка Расоны, за 2 км на ўсход ад вёскі Чырвоны Бор, у межах ландшафтнага заказніка «Чырвоны Бор».

Хуткія факты Мохавае, Морфаметрыя ...

Плошча паверхні возера 0,33 км². Даўжыня 0,73 км, найбольшая шырыня 0,65 км, даўжыня берагавой лініі 2,13 км. Найбольшая глыбіня 2 м. Аб’ём вады 0,41 млн м³. Плошча вадазбору 5,6 км².
Схілы катлавіны невыразныя, на ўсходзе вышынёй да 2 м, пясчаныя, пад лесам. Берагі сплавінныя, тарфяністыя, пад хмызняком. Дно плоскае, выслана сапрапелем. Возера цалкам зарастае.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, лінь, карась і інш.

Remove ads

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугараджы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 531. — 544 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0169-9 (Т. 10).
  • Беларусь: Энцыклапедычны даведнік / Рэдкал.: Б. І. Сачанка і інш. Мн.: БелЭн, 1995. — 800 с. 5 000 экз. ISBN 985-11-0026-9.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 12. — 72 с. 10 000 экз. ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads