Мошна (возера)
возера ў Віцебскім раёне Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мо́шна — возера ў Беларусі ў Віцебскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Чарнічанка (прыток Лучосы) на паўднёвы захад ад Віцебска.
Плошча люстра возера 1,07 км², даўжыня 2,54 км, найбольшая шырыня 0,95 км. Плошча вадазбору 22 км². Вадазбор складзены з марэнных суглінкаў і супескаў. Найбольшая глыбіня 2,9 м.
Катлавіна Мошна выцягнутая з поўдня на поўнач і пашыраецца ў паўднёвай частцы. Схілы катлавіны вышынёй ад 4—5 да 10 метраў. Берагавая лінія звілістая даўжынёй 8,04 км, утварае шматлікія залівы. Берагі нізкія (0,3—0,5 м), у залівах сплавінныя.
Дно возера плоскае, да глыбіні ў 0,5—1 м пясчанае, глыбей выслана крэменязёмістым сапрапелем. Колернасць вады 80°.
Возера малапраточнае, дыстрафіруючае. Упадаюць 2 ручаі, выцякае ручай у раку Чарнічанка. Злучана ручаём з возерам Доўгае.
Зарастае каля 55% плошчы возера. Шырыня паласы прыбярэжнай расліннасці да 40 метраў. Залівы зарастаюць гарлачыкамі. Падводная расліннасць да глыбіні ў 2 м. На возеры 4 астравы.
У возеры водзяцца шчупак, плотка, акунь, лешч, лінь. Сустракаюцца ракі.
На захад ад возера знаходзіцца біялагічны заказнік «Мошна» (журавіннік)[1]. На паўночным беразе вёска Ваяводкі.
Remove ads
Зноскі
- Заказники республиканского значения на территории ГЛХУ «Витебский лесхоз» Архівавана 22 красавіка 2025. (руск.)
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads