Мошны

вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мо́шны[2] (трансліт.: Mošny, руск.: Мошны) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Пратасаўскага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Геаграфія

Размяшчэнне

У 30 км на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 237 км ад Гомеля, прыпыначны пункт на чыгунцы БабруйскРабкор, адгалінаванні лініі АсіповічыЖлобін.

Экалогія і прырода

Вакол вёскі — лес.

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Акцябрскі — Парычы.

Інфармацыя

Планіроўка складаецца з просталінейнай мерыдыянальнай вуліцы (уздоўж чыгункі), да якой з усходу далучаюцца 3 завулкі. Будынкі драўляныя, сядзібнага тыпу. Клуб, аўталаўка.

Гісторыя

Заснаваны ў другой палове XIX стагоддзя. На 1908 год — казённая сядзіба, у Брожскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні. У 1931 годзе жыхары ўступілі ў калгас. З уводам у эксплуатацыю ў 1932 годзе чыгункі Бабруйск — Старушкі пачаў дзейнічаць раз'езд, а затым і чыгуначная станцыя. Падчас Вялікай Айчыннай вайны у 1941 годзе разам з часткамі Чырвонага Арміі чыгуначную станцыю абараняў батальён добраахвотнікаў. Нямецкія акупанты ў красавіку 1942 года цалкам спалілі вёску і забілі 7 жыхароў. У жніўні 1942 года партызаны разграмілі варожы гарнізон, які размяшчаўся ў вёсцы і вывелі са строю лесазавод.

Remove ads

Насельніцтва

Колькасць

  • 2011 год — 7 двароў, 12 жыхароў.

Дынаміка

  • 1908 год — 3 двары, 14 жыхароў.
  • 1940 год — 50 двароў, 240 жыхароў.
  • 1959 год — 364 жыхары (паводле перапісу).
  • 1997 год — 29 двароў, 44 жыхары.
  • 2004 год — 19 гаспадарак, 26 жыхароў.

Зноскі

  1. Дадзеныя сельсавета на 1 студзеня 2011 года
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads