Машэ Фельдэнкрайз

ізраільскі інжынер і заснавальнік метаду Фельдэнкрайза (1904-1984) From Wikipedia, the free encyclopedia

Машэ Фельдэнкрайз
Remove ads

Мошэ Фельдэнкрайз (6 мая 1906, Славута, Украіна1 чэрвеня 1984, ЗША) — інжынер, фізік, вынаходнік, спецыяліст па баявых мастацтвах.

Хуткія факты Машэ Фельдэнкрайз, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біографія

Калі М. Фельдэнкрайзу было зусім мала гадоў, сям'я перабралася ў Корац, потым у Баранавічы (Беларусь). Частыя пераезды і баявыя дзеянні Першай Сусветнай вайны не дазволілі будучаму вынаходніку атрымаць прыстойную адукацыю.

У 1918 годзе ў 14 гадоў ен адправіўся ў паломніцтва ў Палесціну. Вярнуўшыся да сям'і, Мошэ атрымаў вышэйшую адукацыю і працаваў картографам у Брытанскім бюро геалогіі, геадэзіі і картаграфіі. Уступіў у групу самаабароны, дзе асвоіў барацьбу джыу-джытсу і распрацаваў уласную тэхніку самаабароны. Ва Францыі атрымаў адукацыю механіка і электратэхніка. 1933 сустрэўся з прафесарам Кано — стваральнікам дзюдо. Захапіўся гэтым відам барацьбы і першым сярод еўрапейцаў заваяваў чорны пояс па дзюдо.

Паралельна ўсяму гэтаму Фельдэнкрайз спрабаваў ажыццявіць сваю мару — стаць даследчыкам-вучоным. У Парыжы ен працуе асістэнтам у Фрэдэрыка Жаліё-Кюры ў Інстытуце радыя, вучыцца ў Сарбоне, пазней абараняе дысертацыю на ступень доктара навук. 1935-37 — у лабараторыі Arcueil Кашан, дзе прымае ўдзел у працы па стварэнні генератара Ван дэ Граафа, які выкарыстоўваўся ў эксперыментах па расшчапленню атама. 1939-40 працаваў з Полем Ланжевеном — вывучаў магнетызм і ультрагук. 1940 напярэдадні ўступлення ў Францыю нацыстаў выязджае ў Вялікабрытанію, дзе 1940-45 праводзіў даследаванні метадаў барацьбы з нямецкімі падводнымі лодкамі для Брытанскага адміралцейства.

1942 апублікаваў падручнік па самаабароне «Практычнае кіраўніцтва для вядзення бою без зброі» і «Дзюдо». Таксама веў практычныя заняткі па самаабароне. 1949 г. пабачыла свет кніга, прысвечаная метадзе М. Фельдэнкрайза «Цела і набытае паводзіны».

1951 пераязджае ў Ізраіль, дзе ўзначальвае Ведамства электронікі ізраільскай арміі. З 1954 пакідае навуковую працу, пастаянна жыве ў Тэль-Авіве. Піша кнігу «Моцная асоба» і выкладае свой метад. Сярод яго вучняў — прэм'ер-міністр Ізраіля Давід Бен-Гурыён. М. Фельдэнкрайз цалкам аддаецца прапагандзе здаровага ладу жыцця, радасці чалавечага існавання, можна дасягнуць, асвоіўшы яго метад. Валодаючы 6-ю мовамі, навуковец напісаў некалькі кніг аб сваім метадзе аптымістычнага чалавечага быцця.

М. Фельдэнкрайз пакінуў па сабе групу добра навучаных і трэніраваных паслядоўнікаў, якія працуюць у многіх краінах свету.

Remove ads

Зноскі

1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.

2. Encyclopedia.comHighBeam Research.

3. Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads