Мудрамер (фільм)
савецкі двухсерыйны камедыйны тэлефільм 1988 года From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Мудрамер» (руск.: Мудромер) — савецкі двухсерыйны камедыйны тэлефільм 1988 года, зняты рэжысёрам Валерыем Панамаровым на кінастудыі «Беларусьфільм», па аднайменнай п’есе беларускага драматурга Мікалая Матукоўскага.
Remove ads
Сюжэт
Вынаходнік Іван Іванавіч Мурашка сканструяваў прыбор, які вымярае ступень чалавечага інтэлекту, і заве яго «дурамер». На таленавітага чалавека прыбор рэагуе арыяй князя Ігара, на генія — музыкай Глінкі «Слаўся», на дурня — паланезам Агінскага, і гэтак далей. У «Міністэрстве ўзгаднення», куды звяртаецца вынаходнік, яму перш за ўсё раяць змяніць назву прыбора на «мудрамер»...
У ролях
- Барыслаў Брандукоў — Іван Іванавіч Мурашка, вынаходнік (агучвае Ігар Яфімаў)[1]
- Віктар Тарасаў — Віктар Паўлавіч Вяршыла, міністр узгадненняў
- Таццяна Васільева — Тамара Цімафееўна Папсуева, намесніца міністра
- Віктар Гогалеў — Ягор Фёдаравіч Міралюбаў, намеснік міністра
- Таццяна Рагозіна — Нюра, сакратар міністра
- Маргарыта Крыніцына — Ніна Іванаўна Кутая, дырэктар Дома мадэляў
- Уладзімір Конкін — Леанід Макаравіч Залівака, вынаходнік
- Стэфанія Станюта — Кацярына Антонаўна Загменая
- Раіса Разанава — жонка вынаходніка Мурашка
- Анжаліка Агурбаш — Эла, мадэль
Remove ads
Здымачная група
- Рэжысёр — Валерый Панамароў
- Сцэнарый — Мікалай Матукоўскі
- Дырэктар фільма — Ігар Поршнеў
- Аператар — Анатоль Кляйменаў, Мікалай Сянько
- Кампазітар — Сяргей Бельцюкоў
- Мастак — Уладзімір Яфімаў
- Мантаж — Таццяна Шыраева
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads