Музей-сядзіба Францішка Багушэвіча «Кушляны»

музей у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Музей-сядзіба Францішка Багушэвіча «Кушляны»
Remove ads

Музей-сядзіба Францішка Багушэвіча «Кушляны» — літаратурна-мемарыяльны музей на тэрыторыі сядзібна-паркавага комплексу Багушэвічаў у вёсцы Кушляны Смаргонскага раёна. Уключае дом, пабудаваны Францішкам Багушэвічам у 1896 годзе і гаспадарчыя пабудовы. Унутры будынкаў дзейнічае экспазіцыя, прысвечаная жыццю і творчасці Францішка Багушэвіча.

Хуткія факты Музей-сядзіба Францішка Багушэвіча «Кушляны», Профіль ...

Музей з’яўляецца філіялам Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.

Remove ads

Гісторыя

Заснаваны 06.07.1990 на тэрыторыі сядзібна-паркавага комплексу Багушэвічаў. Да гэтага ў доме размяшчалася сельская бібліятэка.

З 29.06.2001 з’яўляецца філіялам Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.

Сядзіба

Thumb
Сядзіба Багушэвіча зімой

Сядзіба была набыта Багушэвічамі ў 1749 годзе. Сучасны будынак быў пабудаваны ў канцы ХІХ стагоддзя за грошы Францішка Багушэвіча і пад яго наглядам. Тут творца жыў апошнія гады свайго жыцця, у многіх творах адлюстраваны мясцовыя звычаі і назвы. Падчас Першай сусветнай вайны сядзіба выкарыстоўвалася як нямецкі палявы шпіталь, непадалёк размясціліся ваенныя могілкі. Нашчадкі Францішка Багушэвіча рэдка завітвалі сюды, таму будынкі захаваліся амаль у першапачатковым выглядзе. Пасля пераходу сядзібы ва ўласнасць дзяржавы тут размясцілася сельская бібліятэка імя Францішка Багушэвіча. Да 150-годдзя пісьменніка будынкі былі адноўлены ў адпаведнасці з іх выглядам у канцы ХІХ стагоддзя і ўнутры размясціліся экспазіцыі музея.

У 2005 годзе музейнаму комплексу нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці 3-й катэгорыі.

Remove ads

Экспазіцыя

Экспазіцыя ў сядзібным доме, прысвечаная Францішка Багушэвічу, размешчана ў 6 залах.

Мемарыяльная частка

Thumb
Мемарыяльная частка

У мемарыяльнай частцы ўзноўлены інтэр’еры кабінета і гасцёўні. Гэтыя пакоі абсталяваны па фотаздымках канца XIX стагоддзя і ўспамінах унучкі паэта С. Тамашэўскай. Пакоі аздабляюць сапраўдныя і ўзноўленыя рэчы Францішка Багушэвіча і яго сям’і: насценны гадзіннік, камод, піяніна, самаварны столік, кніжная шафа, пісьмовы стол, крэслы, канапа, часопісны столік, паляўнічы ражок, стрэльбы.

Літаратурная частка

Thumb
Літаратурная частка

Літаратурная частка размешчана ў 3 залах. Тут прадстаўлены першыя паэтычныя зборнікі (“Дудка беларуская”, “Смык беларускі”), аўтографы і фотаздымкі, рукапісы твораў і лісты, напісаныя Ф.Багушэвічам, кнігі беларускіх пісьменнікаў канца ХІХ — пачатку ХХ стагоддзяў Уладзіслава Сыракомлі, Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Янкі Купалы, Якуба Коласа. У экспазіцыі знаходзяцца дакументы, якія адлюстроўваюць удзел сям’і Багушэвічаў у паўстанні 1863—1864 гадоў, сведчаць пра адвакацкую дзейнасць Францішка Багушэвіча, паступленне ў Пецярбургскі ўніверсітэт, лісты і паштоўкі, якія даюць уяўленне аб сувязях Францішка Багушэвіча з Янам Карловічам і Элізай Ажэшка. Сярод экспанатаў ёсць рэчы сям’і Багушэвічаў: ключ ад сядзібы, вышыты дачкой Францішка Багушэвіча дыванок, ручнік і чаўнок са Свіранаў, лінейка-закладка і інш. Дэманструюцца скульптурныя барэльефы “Кастусь Каліноўскі”, “Ля каменя над магілай паўстанцаў” (Францішка Янушкевіч), скульптурны партрэт “Мацей Бурачок” (П. Лук), лінарыты “Малады Багушэвіч”, “Паўстанцы чытаюць “Мужыцкую праўду”, “Этап у Сібір” (усе М. Купава), мастацкія работы “Дарога ў Жупраны” (М. Аўчыннікаў), “Дом паэта” (А. Пашкевіч), “Школа ў Доцішках” (Г. Сянькоўскі), “Вільня сярэдзіны 19 стагоддзя” (В.Сташчанюк) і інш.

Дзейнасць

У музеі праводзяцца літаратурныя сустрэчы, чытанні і музейныя святы, лекцыі для школьнікаў. Ёсць магчымасць заказаць экскурсію.

Літаратура

Содаль У. Блаславёныя Кушляны / У. Содаль. — Мінск : Кнігазбор, 2009. — 144 с.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads