Кушляны

аграгарадок у Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Кушляныmap
Remove ads

Кушля́ны[1] (трансліт.: Kušliany) — аграгарадок у Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Сольскага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Геаграфія

Знаходзяцца за 20 км на захад ад горада Смаргонь, 232 км ад Гродна, 7 км ад чыгуначнай станцыі Солы.

Назва

Назва Кушляны антрапанімічнага (адыменнага) паходжання: ад антрапоніма Kušlys, які ад літоўскага kušlys «сляпец» (хто падслепаваты)[2].

Ад асновы Kušl- таксама прозвішча пісара Івана Кушлейкі (< Kušleika) у канцылярыі Вялікага Княства Літоўскага. Аснова таксама сустракаецца ў літоўскай антрапа- і тапаніміі[3].

Імаверна гэта было імя першага пасяленца на месцы Кушлянаў. Імя са значэннем "Сляпец" магло быць мянушкавага тыпу, але не выключана, што гэта было імя, нададзенае хлопчыку яшчэ ў маленстве.

Такім самым чынам ад імя-мянушкі тыпу Smurgis (літ. smurgis «смаркач») паходзіць назва Смаргоні паблізу ад Кушлянаў[4].

Remove ads

Гісторыя

У 1940—1954 і 1978—2008 гадах цэнтр Кушлянскага сельсавета[5][6]. У 1954—1978 гадах вёска ўваходзіла ў склад Сольскага сельсавета.

У 1998 г. налічвалася 354 жыхароў, 134 двары. Базавая школа, Дом культуры, бібліятэка, аддзяленне сувязі.

Помнікі архітэктуры — сядзіба Ф. Багушэвіча, свіран (XIX ст.). Літаратурна-мемарыяльны музей Ф. Багушэвіча.

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. Lietuvių pavardžių žodynas. А-К. Vilnius, 1985. С. 1140.
  3. В. Н. Топоров. Прусский язык. I-K. Москва, 1984. С. 361.
  4. Жучкевич В. А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 353.
  5. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 мая 1978 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 16 (1570).
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads