Мура (Швецыя)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мура (Швецыя)
Remove ads

Му́ра (шведск.: Mora) — горад у цэнтральнай Швецыі, адміністрацыйны цэнтр камуны Мура Даларнскага лена.

Хуткія факты Мура, Краіна ...

Колькасць насельніцтва — 10 940 чалавек (2005). Размешчаны на беразе возера Сільян.

Remove ads

Назва

Назва горада паходзіць ад старажытнашведскага mor — «шчыльны лес на балоцістай зямлі».

Гісторыя

Thumb
Помнік Густаву Вазу ў цэнтры Муры

Упершыню Мура згадваецца ў 1325 г., але магчыма, паселішча існавала ўжо ў XIII стагоддзі. У 1520 шведскі шляхціц Густаў Ваза ўцякаў праз Даларну ад праследавання датчан. У Муры, ля мясцовай царквы ён заклікаў гараджан да паўстання супраць дацкага панавання, але яны яго спачатку не паслухаліся, і іх будучы кароль пабег далей, у бок Нарвегіі. Падумаўшы над словамі Вазы, гараджане ўсё ж вырашылі падтрымаць яго ідэю і паслалі двух лыжнікаў дагнаць яго: гэта адбылося ў мястэчку Селен. Ваза вярнуўся ў Муру і ўзначаліў антыдацкае паўстанне, якое скончылася атрыманнем Швецыяй незалежнасці і каранацыяй Густава Вазы на шведскі прастол.

XVII стагоддзе стала цёмнай старонкай гісторыі горада, бо прайшло пад знакам шматлікіх Вядзьмарскіх працэсаў, што забралі жыццё дзясяткаў чалавек. У наступным стагоддзі, у выніку рада неўраджайных гадоў, многія жыхары Муры шукалі заробку ў Стакгольме, але потым усё ж вярталіся ў родныя мясціны. У канцы XVIII стагоддзя ў Муры пачалі вырабляць насценныя гадзіннікі, а з 1860-х гг. — швейныя машынкі. У канцы XIX стагоддзя чыгунка злучыла Муру з іншымі часткамі Швецыі.

Remove ads

Славутасці

Thumb
Хата, у якой нарадзіўся і жыў Андэрс Цорн
  • Музей Андэрса Цорна і хата, дзе ён нарадзіўся.
  • Дом лыжнага марафону Васалапет і фінішны пункт гэтага забегу.
  • Статуя Густава Вазы працы Андэрса Цорна (на месцы фінішу Васалапета).
  • Царква Муры
  • Томтэланд, або Краіна Томтэна — тэматычны парк, прысвечаны гэтаму шведскаму міфічнаму персанажу, якому прыкладна адпавядае беларускі Зюзя.
  • Вытворчасць даларнскіх конікаў у Нюснесе (у наваколлі Муры).

Вядомыя выхадцы і жыхары

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads