Мядзведзішкі (Дукштаўская сянюнія)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мядзведзішкі або Нядзведзішкі, таксама Мядзвіедзі́шкес[1] (літ.: Medviediškės) — вёска ў Віленскім раёне Віленскага павета Літвы. Уваходзіць у склад Дукштаўскай сянюніі. Размешчана за 6 км на ўсход ад Дукштаў.
Remove ads
Гісторыя
У XIX стагоддзі былі 2 аднайменныя засценкі і вёска. Адзін з засценкаў адносіўся да маёнтка Гладкішкі Гедройцаў, другі да Ізабеліна Котвічаў[2].
У часы Першай сусветнай вайны ў 1915 годзе Мядзведзішкі занялі войскі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Мядзведзішкі абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі[3]. У пачатку 1919 года тэрыторыя занята Чырвонай Арміяй[4]. З 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР, у канцы сакавіка занята польскімі войскамі.
З 1920 года ўваходзілі ў склад Сярэдняй Літвы, з 1922 да 1939 года — у складзе гміны Мейшагола Віленска-Троцкага павета Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі[5].
З пачаткам Другой сусветнай вайны ў верасні 1939 года заняты савецкімі войскамі. Паводле савецка-літоўскага дагавора аб узаемадапамозе, падпісанага 10 кастрычніка 1939 года, Мядзведзішкі разам з часткай Віленскага краю былі перададзены Літве, з 1940 года ў Літоўскай ССР. У 1941—1944 гадах пад акупацыяй Германіі.
З 1990 года — у складзе незалежнай Літвы.
Remove ads
Насельніцтва
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
