Мейшагола (гміна)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Гміна Мейшагола (польск.: Gmina Mejszagoła) — колішняя вясковая гміна, што існавала да 1939 года на тэрыторыі Віленскай зямлі / Віленскага ваяводства (цяпер тэрыторыя Літвы). Адміністрацыйным цэнтрам была Мейшагола[3].

Хуткія факты Мейшагола, Краіна ...

Першапачаткова ўваходзіла ў склад Віленскага павета Віленскай губерні. З 7 чэрвеня 1919 года — у складзе Віленскай акругі Цывільнага ўпраўлення Усходніх зямель[4], з 9 верасня 1920 — пад кіраўніцтвам Упраўлення прыфрантавых і этапных тэрыторый[5]. З 9 кастрычніка 1920 года — у складзе Сярэдняй Літвы[6][7].

13 красавіка 1922 года гміна перайшла пад польскую адміністрацыю ў складзе Віленскай зямлі[8]. Віленскі і Троцкі паветы былі аб’яднаныя ў Віленска-Троцкі павет, які 20 студзеня 1926 года ўвайшоў у склад новаўтворанага Віленскага ваяводства[9].

У канцы верасня 1939 года тэрыторыя гміны занятая Чырвонай Арміяй, паводле падпісанага 10 кастрычніка 1939 года «Дагавора аб перадачы Літоўскай Рэспубліцы горада Вільні і Віленскай вобласці і аб узаемадапамозе паміж Савецкім Саюзам і Літвой» гміна адышла да Літоўскай Рэспублікі.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads