Дукштаўская сянюнія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ду́кштаўская сяню́нія, або Ду́кштаўскае старо́ства (літ.: Dūkštų seniūnija) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Віленскага раёна Віленскага павета Літвы[3][4]. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Дукшты.
Remove ads
Геаграфія
Сянюнія знаходзіцца на захадзе Віленскага раёна, на правым беразе ракі Віліі (Нярыс). Мяжуе з Судэрвенскай і Майшагольскай сянюніямі Віленскага раёна, а таксама з Шырвінтаскім і Эляктрэнайскім раёнамі.
Плошча сянюніі складае 89,66 км²[2] (9100 га[5]), з якіх 52 % займаюць сельскагаспадарчыя ўгоддзі, а 25 % — лясы[6]. На тэрыторыі размешчаны Нярыскі рэгіянальны парк.
Remove ads
Гісторыя
Сянюнія была ўтворана ў 1995 годзе на тэрыторыі Дукштаўскага сельсавета. У 2024 годзе быў зацверджаны герб Дукштаў, якім карыстаецца і сянюнія.
Населеныя пункты
На тэрыторыі сянюніі знаходзіцца 49 вёсак, якія ўваходзяць у 6 сянюнайцій, утвораных у 2009 годзе:
- Айранская I (літ.: Airėnų I seniūnaitija): вёскі Айраны I, Айраны II, Антокальцы, Бальцюнішкі.
- Буйвідская (літ.: Buivydų seniūnaitija): вёскі Буйвіды, Брадалішкі, Кармазіны, Адамцішкі, Кліманішкі, Шаўлішкі, Трацякішкі, Качаргішкі, Даўбарова, Малюны, Спятушкі, Відаўцішкі.
- Дукштаўская (літ.: Dūkštų seniūnaitija): вёска Дукшты.
- Гейшышская (літ.: Geisiškių seniūnaitija): вёска Гейшышкі.
- Мяжанцаўская (літ.: Miežionių seniūnaitija): вёскі Мяжанцы, Падваранцы, Ракішкі, Грабялы, Аляюнцы, Еўропа, Пакальня, Маскоўшчына, Веркшаны, Глінаўка, Багатэлі, Белазорышкі.
- Паўжольская (літ.: Paąžuolių seniūnaitija): вёскі Паўжолі, Мядзведзішкі, Мар’янова, Велябнішкі, Казлішкі, Гесьва, Бобрыкаўшчына, Папокша, Стакенішкі, Брынкішкі, Крыжоўка, Гені, Левіданы, Захараўшчына, Пікетка.
Нацыянальны склад
Паводле перапісу насельніцтва 2011 года, размеркаванне жыхароў паводле нацыянальнасці было наступным[8]:
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads