Мяжа (возера)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мяжа́ — возера ў Беларусі, у Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці каля аграгарадка Мяжа ў басейне ракі Ловаць (цячэ праз возера).
Плошча паверхні возера складае 0,79 км². Даўжыня возера 1,3 км, найбольшая шырыня 0,93 км. Найбольшая глыбіня 2 м, сярэдняя — 0,6 м.
Катлавіна возера тэрмакарставага тыпу. Схілы катлавіны спадзістыя вышынёй 2—5 м, складзеныя з пяскоў і супесяў. Берагавая лінія даўжынёй 3,52 км слабазвілістая. Берагі нізкія, пясчаныя і тарфяністыя. Пойма шырынёй 25—300 метраў, забалочаная. Дно возера плоскае. Літаральная зона да глыбіні ў 1 м пясчаная, глыбей дно выслана апясчаненым глеем і крэменязёмістым сапрапелем. На возеры востраў плошчай каля 0,1 га.
Возера Мяжа эўтрофнае, праточнае. Падводнай расліннасцю зарастае па ўсёй плошчы.
Упадаюць рэкі Ловаць і Шыша́. Выцякае Ловаць, злучаючая Мяжу з возерам Сосна.
У возеры водзяцца шчупак, лешч, акунь, плотка, карась і іншыя віды рыб.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads