Мялешкавіцкі сельсавет (Слуцкі раён)
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Слуцкім раёне Мінскай вобласці БССР From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мяле́шкавіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слуцкага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр сельсавета — вёска Мялешкавічы.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Слуцкага раёна Слуцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Слуцкім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Слуцкім раёне Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Слуцкім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года ў складзе Бабруйскай вобласці. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Мінскай вобласці. 10 мая 1960 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Вясейскага сельсавета[1].
Remove ads
Зноскі
- Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 10 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads