Ракуцёўшчына

вёска From Wikipedia, the free encyclopedia

Ракуцёўшчынаmap
Remove ads

Ракуцёўшчына[1] (трансліт.: Rakucioŭščyna, руск.: Ракутёвщина) — вёска ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Красненскага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...

Месціцца за 18 км на паўднёвы ўсход ад Маладзечна, за 60 км ад Мінска, за 2 км ад чыгуначнай станцыі Уша на лініі Мінск — Маладзечна.

Remove ads

Назва

Назва Ракуцёўшчына адыменнага (антрапанімічнага) паходжання[крыніца?].

Ад балцка-літоўскага аднаасноўнага імя Rakutis, у якім аснова Rak- пашыраная антрапанімічным пашыральнікам -ut-[крыніца?]. Гэтая ж аснова ў старабалцкага паходжання двухасноўных імёнах Rak-man’as, Rak-tar’as[2].

Ад гэтага ж антрапоніма тапонімы Ракуцева, Ракуці ў гэтым жа рэгіёне[крыніца?].

Побач з Ракуцёўшчынай (адразу цераз Краснае) адыменнага паходжання тапонімы Сурынты, Відзеўшчына, Гірдзі (ад балцка-літоўскіх аднаасноўных імёнаў Sur-int’as, Vydžius, Girdžius)[крыніца?].

Remove ads

Гісторыя

Паводле пісьмовых крыніц вядома як прыватная ўласнасць у Менскім ваяводстве Вялікім Княстве Літоўскім. У 1765 годзе вёска, 4 двары, уласнасць пана Валадзьковіча.

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У XIX стагоддзі вёска — цэнтр маёнтка ў Краснасельскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні. У склад маёнтка ўваходзілі вёскі: Іўкі, Ракуцёўшчына і частка вёскі Касцюшкі. У 1870 годзе маёнтак належаў памешчыку Шыманскаму. У 1897 годзе ў вёсцы 11 двароў, 81 жыхар; непадалёку ад вёскі знаходзіўся фальварак, 1 двор, 17 жыхароў.

У пачатку XX стагоддзя вёска, 117 дзесяцін зямлі, у Краснасельскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні. Побач размяшчаўся маёнтак памешчыцы Шыманскай, якая мела тут 150 дзесяцін зямлі.

У 1911 годе ў фальварку жыў і працаваў амаль два летнія месяцы беларускі паэт, перакладчык, крытык і гісторык літаратуры Максім Багдановіч.

Савецкая ўлада абвешчана ў лістападзе 1917 года. З лютага да снежня 1918 года вёска акупіравана войскамі Германіі. 25 сакавіка 1918 года тэрыторыя абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З снежня 1918 года адноўлена савецкая ўлада, з 1 студзеня 1919 года тэрыторыя ў складзе БССР, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны з ліпеня 1919 года да ліпеня 1920 года і з кастрычніка 1920 года занята польскімі войскамі.

З 1921 года вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, належала да Віленскага ваяводства, Вілейскага павета, гміны Краснае[3].

З 1939 года ў БССР, з 12 кастрычніка 1940 года ў Радашковіцкім раёне Вілейскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі, якія спалілі 5 двароў і загубілі 3 жыхароў, 7 жыхароў вывезлі ў Германію на прымусовыя работы, адкуль вярнулася 5 жыхароў. 12 вяскоўцаў загінулі на фронце, 10 — у партызанскай барацьбе.

З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Да 9 жніўня 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Мясоцкага сельсавета[4]. Землі знаходзіліся ў калгасе «Краснае».

З 1991 года вёска ў незалежнай Рэспубліцы Беларусь. У 1994 годзе створаны філіял музея Максіма Багдановіча «Фальварак Ракуцёўшчына».

Remove ads

Насельніцтва

  • 1909 год — 110 жыхароў, 7 двароў.
  • 1921 год — 130 жыхароў, 20 двароў[5].
  • 1931 год — 118 жыхароў, 23 двары[6].
  • 1941 год — 130 жыхароў, 35 двароў.
  • 1969 год — 214 жыхароў, 43 двары.
  • 2001 год — 148 жыхароў, 59 гаспадарак.
  • 2010 год — 142 жыхары, 52 гаспадаркі.

Славутасці

Thumb
Фальварак Ракуцёўшчына.

Філіял «Фальварак Ракуцёўшчына» Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры (Мінск). У гонар паэта Максіма Багдановіча пастаўлены мемарыяльны знак.

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads