Даўбуцкая мячэць

From Wikipedia, the free encyclopedia

Даўбуцкая мячэць
Remove ads

Даўбуцкая мячэць — магаметанскі храм з былой вёскі Даўбучкі (або Даўбуцішкі) на тэрыторыі сучаснага Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці Беларусі, цяпер размешчаны на тэрыторыі Беларускага дзяржаўнага музея народнага дойлідства і побыту каля Азярца Мінскага раёна. Пабудавана ў XVIII ст., спалучае дойлідства, уласцівае культавым збудаванням Усходу (цэнтрычнасць асноўнага аб’ёму і сіметрычная кампазіцыя пабудовы), з традыцыямі драўлянага дойлідства. Помнік драўлянага дойлідства.

Хуткія факты Мячэць з вёскі Даўбучкі, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Пасяленне татар на сучаснай тэрыторыі Беларусі адносіцца да ранніх часоў Вялікага Княства Літоўскага. Вялікія князі Гедымін, а потым Кейстут і Альгерд запрашалі татараў на службу. Асноўным арганізатарам татарскага пасялення лічаць вялікага князя Вітаўт. Вялікія князі Казімір Ягелончык, Аляксандр Ягелончык, Жыгімонт Стары пашыралі татарскае пасяленне, умацоўвалі яго матэрыяльную аснову раздачай зямель. У 1561 і 1568 гадах вялікі князь Жыгімонт Аўгуст даў татарам прывілей на шляхецтва[1]. У месцах кампактнага жыцця татар будаваліся мячэці.

Мячэць, якая захавалася ў Даўбучках, пабудавана ў XVIII ст. у Сяльцы Беніцкай гміны Маладзечанскага павета і перавезена ў Даўбучкі ў пачатку XIX ст. На працягу існавання мячэць не зведала значных перабудоў, змянялася толькі аддзелка (спачатку была пабелена, швы замазаны глінай)[1].

Remove ads

Архітэктура

Асноўны прамавугольны ў плане зруб падзелены на дзве часткі з асобнымі ўваходамі і накрыты шатровым дахам[1], завершаным дванаццацігранным купалам[2], які быў накрыты дранкай і пафарбаваны ў чырвоны колер (сурыкам)[1]. Аснова купала — вертыкальны слуп, які абапіраўся на бэлечную сістэму. На слуп і верхнія бярвёны (абвязку) абапіраліся кроквы. Абвязка ўтварала шматвугольнік з 12 гранямі. Такім чынам, купал быў не функцыянальным элементам, а толькі формай, унутры была плоская суцэльная столь[1]. Уваходы злучаныя арачнай галерэяй на так званых кручаных слупах. Сцены гарызантальна ашаляваныя дошкамі. Вокны прастакутныя[2].

З паўночна-заходняга боку двух’ярусны чацверыковы мінарэт, завершаны шатровым дахам.

Інтэр'ер

Інтэр’ер зальны, з плоскай столлю[2]. Мячэць была падзелена на дзве паловы: мужчынская злева і жаночая справа[3]. Амаль квадратная ў плане зала ва ўсходняй частцы мае пяцігранную нішу — міхраб[2], звернутай на поўдзень да Меккі, насупраць якой, у мужчынскай палове, размяшчаўся мумібір (хоры)[1] з дзевяццю прыступкамі і навесам-балдахінам[3] упрыгожаны точанымі балясінамі[2]. Мумібір з такой колькасцю прыступак быў надзвычай рэдкай з’явай нават для буйных мячэцяў, што сведчыць пра значнасць помніка.

У сцяне, што падзяляла мужчынскую і жаночую паловы, на вышыні каля метра было вузкае акно, закратаванае точанымі балясінамі. Акно занавешвалася тонкай белай муслінавай вуаллю. На падлозе ў мужчынскай палове ляжалі зялёныя суконныя дарожкі. Паміж імі — невялічкія круглыя чалуны. На сценах віселі мухіры — змешчаныя ў рамках тэксты карана, імёны прарокаў, віды мячэцяў Меккі, Каабы, Медзіны. Акрамя таго, віселі ў рамках літаграфічныя выявы ісламскіх святынь, прывезеныя татарамі з Паволжа, так званыя «друкаваныя Казанскія абразы» 1899, 1909 і 1912 гг. Каля сцен стаялі лавы і табурэты. Над сцяной, што падзяляла мячэць, быў балкон на слупах. Яго сярэдняя частка, месца для муэдзіна, выступала наперад[3].

У жаночай палове абсталяванне было больш сціплае.

Стыль

Наяўнасць квадратнага ў плане зруба з купалам, галерэі, праёмаў з элементамі арак, вуглавое размяшчэнне мінарэта набліжаюць мячэць у Даўбучках да традыцый візантыйскага дойлідства. Купал, блізкі да падковападобнай аркі, разьба на калонах, арачныя раскосы, вырашэнне міхраба і мумібіра ўяўлюць элементы традыцыйнай мусульманскай архітэктуры. Да традыцый беларускага драўлянага дойлідства трэба аднесці мінарэт, падобны на званіцу царквы ці касцёла, канструкцыйныя элементы, запаўненне праёмаў.

Remove ads

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads