Мёрыца

рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мёрыца — рака ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Заходняя Дзвіна.

Хуткія факты Мёрыца, Характарыстыка ...

Даўжыня ракі 31 км. Плошча вадазбору 224 км². Выцякае з Мёрскага возера, упадае ў Заходнюю Дзвіну прыкладна за 1 км у напрамку на паўночны ўсход ад вёскі Чамяры. Працякае ў межах Браслаўскай грады. Даліна ракі скрынкападобная, шырынёй 400—400 м. Пойма перарывістая і чаргуецца па берагах. Шырыня поймы да 100 м. Рэчышча шырынёй 5—7 м, слабазвілістае.

У басейне ракі азёры Мёрскае, Дворышча, Ворань, Асінаўка, Чэрас, Грэцкае, Мядзведак і інш.

Remove ads

Літаратура

  • Мёрыца // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 329. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 10, 18. — 72 с. 10 000 экз. ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
  • Ліст карты N-35-20. Выданне 1984 года. Стан мясцовасці на 1982 год. (руск.)
  • Ліст карты N-35-8. Выданне 1984 года. Стан мясцовасці на 1982 год. (руск.)
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads