Чэрас
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Чэ́рас[1] — возера ў Беларусі, у Мёрскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Мёрыца (прыток Заходняй Дзвіны), за 6 км на паўночны ўсход ад горада Мёры, каля вёскі Сушкі.
Remove ads
Назва
Назва Чэрас балцкага паходжання.
З шэрагу азёрных назваў Чаросава (каля Лепеля), Чэраскія (група азёраў у вярхах ракі Таропы), Чарэя, сюды ж і назвы прыпяцкай ракі Чарэса, дзесенскай ракі Чарэска[2].
Ад літоўскага keroti «расці, разрастацца» (прыставачнае už-keroti «зарастаць, абрастаць»).
Найбліжэйшы гідранімічны аналаг — літоўская рачная назва *Kerėsa (> Kerės-upis), структура якой таксама складаецца з кораня Ker- і пашыральніка -s-. Далей літоўскія гідронімы Kerotis, Kerūlė[3].
Так жа сама матываваная рачныя назвы Карма (рака на Пасожжы і іншая рака на Верхнім Павоччы), Karmė, Kermėžys, звязаныя з літ. kermėti «нарастаць; абрастаць», už-kermėti «зарастаць»[4][5].
Далей да індаеўрапейскага *ker- з ідэяй росту ўшыркі, а не ўвышкі[6] (> keras «пень; куст»).
Пашыральнікі -as-, -es- выкарыстоўваюцца ў літоўскім назва- і словаўтварэнні: narnėti «бурчэць» — narnasas «хто бурчыць», rudas «руды» — Rudesa «Рудая (рака)»[7].
Назва Чэрас звязаная з зарастаннем вады рачнымі раслінамі.
Remove ads
Водаапісанне
Плошча возера складае 0,99 км². Даўжыня 3,29 км, найбольшая шырыня 0,53 км. Даўжыня берагавой лініі 7,74 км. Найбольшая глыбіня 12,8 м. Аб’ём вады 6 млн м³. Плошча вадазбору 7 км².
Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны вышынёй 2—4 м, разараныя, месцамі пад хмызняком. Берагі пясчаныя, месцамі пад валунамі. Зарастае да глыбіні 1,5 м. Эўтрофнае, слабапраточнае. Злучана на поўдні пратокай з Грэцкім возерам, на поўначы ручаём з возерам Сілоўскае. Па берагах некалькі крыніц.
У возеры водзяцца лешч, шчупак звычайны, плотка, гусцяра, краснапёрка, лінь, мянтуз, акунь, карась і іншыя віды рыб.
Каля возера населеныя пункты Захарні, Літоўчыкі, Новае Сяло, Сушкі.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads