Міжземнаморскі ўніверсітэт (Чарнагорыя)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міжземнаморскі ўніверсітэт (сербск.: Univerzitet Mediteran) — чарнагорская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Падгорыца.
Remove ads
Агульная характарыстыка
Міжземнаморскі універсітэт з’яўляецца першым прыватным універсітэтам у Чарнагорыі. Ён быў заснаваны 30 мая 2006 года. Сядзіба ўніверсітэта знаходзіцца ў Падгорыцы. З моманту свайго заснавання Міжземнаморскі ўніверсітэт функцыянуе як адзіная юрыдычная асоба ў адпаведнасці з Балонскай дэкларацыяй. Якасць навучальных праграм на ўсіх факультэтах універсітэта ў 2008 годзе праверана экспертнай камісіяй Савета па вышэйшай адукацыі Чарнагорыі. Універсітэт быў паўторна акрэдытаваны на наступныя пяць гадоў, што з’яўляецца паказчыкам высокай якасці працы.
Remove ads
Структура
- Факультэт турызму
- Факультэт эканомікі і бізнесу
- Факультэт інфармацыйных тэхналогій
- Факультэт выяўленчых мастацтваў
- Факультэт замежных моў
- Юрыдычны факультэт
- Інжынерны факультэт
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Міжземнаморскі ўніверсітэт (Чарнагорыя)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads