Міжылішча

вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Міжы́лішча[1] (трансліт.: Mižylišča, руск.: Мижилище) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Шацкага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

Паселішча вядома з пачатку XX стагоддзя як урочышча ў Амяльнянскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. Паводле перапісу 1917 года засценак.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары Амяльнянскай воласці накіроўвалі звароты ў Народны Сакратарыят Беларусі са скаргамі на дзеянні нямецкіх акупацыйных улад[2]. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.Да 29 чэрвеня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Селецкага сельсавета[3]. З 2006 года па 28 траўня 2013 года ў складзе Вецярэвіцкага сельсавета[4].

Remove ads

Насельніцтва

  • 1908 год — 9 двароў, 36 жыхароў
  • 1917 год — 11 двароў, 66 жыхароў, усе беларусы[5]
  • 1960 год — 65 жыхароў
  • 2002 год — 13 двароў, 20 жыхароў
  • 2009 год — 7 жыхароў[6]
  • 2019 год — 4 жыхары[7]

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads