Мікалаеўшчынскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мікала́еўшчынскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Мікалаеўшчына.

Хуткія факты Мікалаеўшчынскі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Стаўбцоўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Мікалаеўшчына. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Мінскай вобласці. 8 чэрвеня 1963 года ў склад сельсавета з Слабадскога сельсавета перададзена вёска Сверынава[1]. 14 лютага 1983 года ў склад сельсавета з Вішнявецкага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Жыгалкі, Любкаўшчына, Пагарэлае, Паласня і Суднікі)[2]. 23 снежня 2008 года цэнтр сельсавета перанесены ў аграгарадок Любкаўшчына[3]. Пазней цэнтр сельсавета вернуты ў вёску Мікалаеўшчына.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1982 чалавекі[4], з іх 88,3 % — беларусы, 5,5 % — палякі, 4,7 % — рускія[5]; паводле перапісу 2019 года — 1569 чалавек[6].

Мікалаеўшчынская зямля — радзіма Якуба Коласа.

Remove ads

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 8 чэрвеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 23 (1023).
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 14 лютага 1983 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1983, № 11 (1745).
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads