Мікалай Іванавіч Віткоўскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікалай Іванавіч Віткоўскі (1844, ф. Мокшына, Суражскі павет, Віцебская губерня, цяпер Віцебскі раён — 24 верасня 1892, Іркуцк) — беларускі археолаг, даследчык Сібіры, член распарадчага камітэта «Усходнесібірскага аддзялення Рускага геаграфічнага таварыства», удзельнік Паўстання 1863 года[1].
Remove ads
Біяграфія
Паходзіў з польскай шляхты. Удзельнічаў у Паўстанні 1863 года на тэрыторыі Беларусі, знаходзіліся ў Віцебску перад адпраўкай у ссылку. Трапіў на Карыйскую катаргу, потым адбываў пакаранне ў Алонках і Мальце. У 1873 годзе трапіў у Іркуцк. Дзякуючы садзейнічанню Івана Чэрскага стаў супрацоўнікам Іркуцкага музея[2].
Пакончыў самагубствам у 1892 годзе[3].
Навуковая дзейнасць
Знайшоў на тэрыторыі Сібіры пахаванні эпохі неаліту, абвергшы думкі пра незаселенасць Сібіры у каменным веку. У 1880—1881 гадах па даручэнні Усходнесібірскага аддзялення Рускага геаграфічнага таварыства даследаваў неалітычны Кітойский магільнік на Ангары. Вёў узорныя раскопкі пахаванняў, якія змяшчалі касцякі людзей і багаты інвентар з каменя і косці. Пры пошуку пахаванняў выкарыстаў траншэйны метад. Асаблівую цікавасць ўяўлялі знаходкі каменных рыб. Вывучаў старажытныя пахаванні ў Глазкава на тэрыторыі Іркуцка.
У 1881 годзе сумесна з Іванам Чэрскім даследаваў усходняе ўзбярэжжа Байкала і басейн Селенгі, уключаючы ніжнія плыні рэк Джыда і Чыкой. Адзначаў шматлікія раскіданыя па стэпах пахаванні. Раскопкі ў ваколіцах Іркуцка і асабліва ў далінах рэк Кітой і Белай усталявалі і для Сібіры бронзавы век, які змяніў век шліфаванага каменя паралельна з жалезным. Займаў пасаду захавальніка Іркуцкага музея Усходнесібірскага Аддзялення Рускага Геаграфічнага Таварыства.
Ставіў пытанне аб захаванасці помнікаў археалогіі. Быў аўтарам шэрагу навуковых публікацый[2].
Remove ads
Зноскі
- Советская Белоруссия. «Прыгажосць народнай дыпламатыі»
- Архівавана 27 красавіка 2014. Архівавана 27 красавіка 2014. Архівавана 27 красавіка 2014. Архівавана 27 красавіка 2014. Архівавана 27 красавіка 2014. Архівавана 27 красавіка 2014. Знаменитости Байкала (руск.) Архівавана 27 красавіка 2014.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads