Мікалай Аляксандравіч Карначонак

Герой Савецкага Саюза From Wikipedia, the free encyclopedia

Мікалай Аляксандравіч Карначонак
Remove ads

Мікалай Аляксандравіч Карначо́нак (1922, вёска Баркі 1-я, Шклоўскі раён, Магілёўская вобласць — 22 верасня 1942) — савецкі ваенны лётчык, Герой Савецкага Саюза (1942).

Хуткія факты Мікалай Аляксандравіч Карначонак, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Беларус. Пасля заканчэння Баркоўскай пачатковай школы паступіў у Старасельскую школу.

У 1936 годзе разам з сям’ёй пераехаў у Оршу. Скончыў аэраклуб у Оршы і Адэскае авіяцыйнае вучылішча лётчыкаў (1941). Працаваў майстрам на Аршанскім мясакансервавым камбінаце.

У Чырвонай Арміі з 1940 года. У часы Вялікай Айчыннай вайны з 1941 года ваяваў на Сталінградскім і Паўднёва-Заходнім франтах. Камандзір авіяцыйнага знішчальнага звяна. Член ВКП (б) КПСС з 1942 года.

Лейтэнант М. А. Карначонак да сярэдзіны ліпеня 1942 года выканаў 349 баявых вылетаў, у паветраных баях збіў 10 варожых самалётаў праціўніка.

Загінуў 22 верасня 1942 года ў баі ў раёне пасёлка Катлубань Сталінградскай вобласці РСФСР. Узнагароджаны ордэнам Леніна, двума ордэнамі Чырвонага Сцяга, званнем Герой Савецкага Саюза (пасмяротна)[1].

Remove ads

Памяць

У гонар Мікалая Карначонка названы вуліцы ў Оршы і Шклове. На тэрыторыі Аршанскага мясакансервнага камбіната ўсталяваны бюст героя. У Шклове штогод праходзіць Рэспубліканскі турнір па вольнай барацьбе памяці Мікалая Карначонка.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads