Мікалай Аляксандравіч Цытовіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мікалай Аляксандравіч Цытовіч (26 мая 1900, в. Мхінічы, Чэрыкаўскі павет[2][3] (па іншых даных в. Бель Крычаўскага павета[4]), Магілёўская губерня, Расійская імперыя цяпер Краснапольскі раён, Магілёўская вобласць — 26 красавіка 1984) — расійскі вучоны і педагог ў галіне механікі грунтоў, геамеханікі і інжынернай геалогіі, доктар тэхнічных навук, прафесар, член-карэспандэнт Акадэміі навук СССР (1943), лаўрэат Сталінскай прэміі (1950), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1952), заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі РСФСР (1969), Герой Сацыялістычнай Працы (1980).

Хуткія факты Мікалай Аляксандравіч Цытовіч, Дата нараджэння ...

Заснавальнік інжынернага мерзлатазнаўства (геакрыялогіі), які доўгі час узначальваў савецкую школу механікі грунтоў.

Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 13 мая 1900 года ў сяле Мхінічы (цяпер у Краснапольскім раёне Магілёўскай вобласці, Беларусь) у сям’і сельскіх настаўнікаў.

У 1918 годзе скончыў поўны курс Мсціслаўскай мужчынскай гімназіі і да 1920 года працаваў настаўнікам фізікі ў сельскай школе.

У 1921 годзе М. А. Цытовіч паступіў у інстытут грамадзянскіх інжынераў, які скончыў з адзнакай у 1927 годзе, атрымаўшы спецыяльнасць інжынера-будаўніка. Як лепшага выпускніка яго залічылі аспірантам кафедры супраціўлення матэрыялаў.

Аспіранцкі перыяд жыцця Мікалая Аляксандравіча быў вельмі насычаным і плённым. У гэтыя гады ён упершыню сутыкаецца з праблемамі мерзлатазнаўства і, у прыватнасці, з нябытнасцю навукова абгрунтаваных прынцыпаў і метадаў праектавання і будавання розных інжынерных аб’ектаў у вобласці вечнай мерзлаты. Ён знаёміцца з заснавальнікам мерзлатазнаўства М. І. Сумгіным і пры яго падтрымцы арганізуе мярзлотную лабараторыю для вывучэння фізіка-механічных уласцівасцяў мёрзлых грунтоў і лёду. У гэтай лабараторыі М. А. Цытовічам упершыню былі праведзены выпрабаванні мёрзлых узораў грунту пры кароткачасовых нагрузках і эксперыментальна даказана, што супраціў мёрзлых грунтоў вонкавай нагрузцы залежыць ад іх складу, вільготнасці і тэмпературы.

У 1928 годзе ён публікуе першую сваю манаграфічную працу, у якой выкладзены прапанаваныя ім методыка разліку падмуркаў збудаванняў на мёрзлай аснове і спосабы іх замацавання ў шматгадовамёрзлых грунтах. Гэтая праца і шэраг артыкулаў, прысвечаных ацэнцы мёрзлых грунтоў як асноваў розных збудаванняў і выбару тыпаў падмуркаў пры будаванні на шматгадовамёрзлых грунтах, высоўваюць маладога аспіранта ў лік асноўных адмыслоўцаў у вобласці інжынернага мерзлатазнаўства.

У 1930 годзе яго запрашаюць у якасці кансультанта ў Камісію па вывучэнні вечнай мерзлаты АН СССР, і ён бярэ ўдзел у праектаванні некалькіх буйных прамысловых аб’ектаў, змесцаваных у вобласці распаўсюджання Вечнай мерзлаты шматгадовамёрзлых парод.

У 1931 годзе Мікалаем Аляксандравічам супольна з М. І. Сумгіным была напісана і апублікавана асобным выданнем першая інструкцыя па даследаванні вечнай мерзлаты ў будаўнічых мэтах. У 1932 годзе М. А. Цытовіч завяршае аспіранцкі этап свайго творчага жыцця абаронай дысертацыі на суісканне навуковай ступені «кандыдат тэхнічных навук».

У 1934 годзе Мікалай Аляксандравіч сістэматызуе і абагульняе матэрыялы даследаванняў па механіцы грунтоў і публікуе навучальны дапаможнік «Асновы механікі грунтоў». У 1937 годзе М. А. Цытовічам супольна з М. І. Сумгіным была напісана і апублікавана буйная абагульняльная праца «Асновы механікі мёрзлых грунтаў», у якой былі падведзены вынікі даследаванняў фізічных і фізіка-механічных уласцівасцяў мёрзлых грунтоў і іх узаемадзеяння са збудаваннямі, выкладзены асновы разліку і канструявання падмуркаў на мёрзлых грунтах, а таксама разгледжаны асаблівасці працэсаў прамярзання горных парод і злучаных з імі з’яў. Выданне гэтай кнігі, якая адразу ж была перакладзена на некалькі замежных моў, шмат у чым абумовіла далейшае паспяховае развіццё інжынернага мерзлатазнаўства ў СССР і за мяжой.

У 1940 годзе публікуе фундаментальную працу «Механіка грунтоў» і на спецыялізаванай Радзе Ленінградскага інстытута інжынераў чыгуначнага транспарту паспяхова бароніць па гэтай тэме дысертацыю на спашуканне навуковай ступені доктара тэхнічных навук. У тым жа годзе па Усесаюзным адкрытым конкурсе ён абіраецца прафесарам кафедры «Грунтазнаўства і механіка грунтоў» Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Член-карэспандэнт АН СССР па аддзяленні геагноза-геаграфічных навук (1943) — за заслугі ў станаўленні інжынернага мерзлатазнаўства і механікі грунтоў. У 1947 годзе М. А. Цытовіча запрасілі на працу ў Маскву ў Інстытут мерзлатазнаўства РАН на пасаду намесніка дырэктара. Адначасна Прэзідыум АН СССР даручыў яму арганізаваць базу АН СССР у горадзе Якуцку.

У 1947—1953 гадах старшыня Прэзідыума Якуцкага філіяла АН CCCP

У 1952 годзе М. А. Цытовіч пераходзіць на працу ў Маскоўскі інжынерна-будаўнічы інстытут. Загадчык кафедры механікі грунтоў, асноваў і падмуркаў, дзе прапрацаваў па 1984 год.

Увайшоў у першапачатковы склад Нацыянальнага камітэта СССР па тэарэтычнай і ўжытковай механіцы (1956)

З 1957 па 1978 год ён быў прэзідэнтам Нацыянальнай асацыяцыі СССР Міжнароднага грамадства механікі грунтоў і будоўлі падмуркаў, а ў 1978—1984 гадах яго ганаровым старшынёй.

Усяго М. А. Цытовіч апублікаваў каля 360 навуковых прац, у тым ліку 25 манаграфій, большасць з якіх перакладзена на замежныя мовы. Пад яго навуковым кіраўніцтвам падрыхтавана больш за 60 кандыдацкіх і 20 доктарскіх дысертацый.

Памёр 26 красавіка[2] (па іншых дадзеных 26 жніўня[4]) 1984 года. Пахаваны ў Маскве на Ўвядзенскіх могілках.

Remove ads

Зноскі

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads