Мікалай Аляксеевіч Клюеў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мікалай Аляксеевіч Клюеў
Remove ads

Мікалай Аляксеевіч Клюеў (руск.: Николай Алексеевич Клюев; 10 (22) кастрычніка 1884[1], Каштугі[d], Выцегорскі павет[d], Аланецкая губерня, Расійская імперыяне раней за 23 кастрычніка 1937 і не пазней за 25 кастрычніка 1937, Томск, Новасібірская вобласць) — рускі паэт.

Хуткія факты Мікалай Аляксеевіч Клюеў, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Друкаваўся з 1904 года.

Першыя зборнікі «Сосен перазвон» і «Брацкія песні» (абодва 1912) вытрыманы ў стылі раскольніцкіх песнапенняў, духоўных вершаў, апокрыфаў. Быў блізкі да сімвалістаў, узначальваў т.зв. «новасялянскую» плынь у рускай літаратуры (Сяргей Ясенін, Аляксандр Шыраевец, Сяргей Клычкоў і інш.), паўплываў на раннюю творчасць Ясеніна.

Архаічная па форме паэзія Клюева (зборнікі «Лясныя былі», 1913; «Мірскія думы», 1916; «Песнаслоў», кн. 1—2, 1919; «Ільвіны хлеб», 1922; «Хата і поле», 1928; паэмы «Пагарэлынчына», выд. 1987; «Песня пра Вялікую Маці», выд. 1991; і інш.) прасякнута сялянскімі патрыярхальна-рэлігійнымі настроямі, непрыхільным стаўленнем да горада і культуры індустрыяльнага Захаду. Ёй уласцівы народна-міфалагічная сімволіка, містыка-рамантычная інтэрпрэтацыя рускага нацыянальнага характару.

У 1934 арыштаваны і сасланы ў Нарымскі край. Расстраляны.

Рэабілітаваны пасмяротна.

На беларускую мову асобныя творы М. Клюева пераклаў У. Свяжынскі.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads