Уладзімір Мітрафанавіч Свяжынскі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімір Мітрафанавіч Свяжы́нскі (нар. 28 красавіка 1945, в. Новыя Турасы, зараз Ушацкі раён, Віцебская вобласць) — беларускі лінгвіст, літаратуразнавец, гісторык. Спецыяліст па беларускай мемуарыстыцы XVI—XVII стагоддзяў і мове беларускай пісьменнасці часоў Вялікага Княства Літоўскага. Кандыдат філалагічных навук (1978)[1].
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 28 красавіка 1945 года ў вёсцы Новыя Турасы Ушацкага раёна[1].
Скончыў у 1971 годзе філалагічны факультэт БДУ, у 1973 годзе — аспірантуру Інстытута мовазнаўства імя Я. Коласа АН БССР[1]. У 1978 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «З гісторыі беларуска-польскіх моўных кантактаў даўняй пары (на матэрыяле „Дзённіка“ Ф. М. Еўлашоўскага)»[1].
У 1971—1992 гадах у Інстытуце мовазнаўства АН БССР. У 1993—2007 гадах старшы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі Беларусі Сярэдніх вякоў і пачатку Новага часу Інстытута гісторыі НАН Беларусі[1].
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Напрамкі даследаванняў: этнакультурная, моўная сітуацыя ў Вялікім Княстве Літоўскім і статус беларускай мовы; праблемы кірылічнай, лацінскай і арабскай палеаграфіі; эдыцыйная археаграфія; крыніцазнаўства палітычнай і ваеннай гісторыі Беларусі; беларуская мемуарыстыка часоў Вялікага Княства Літоўскага; генеалогія[1].
Найважнейшыя працы: «„Гістарычныя запіскі“ Ф. Еўлашоўскага» (Мінск, 1990); Гістарычны слоўнік беларускай мовы, Т. 1—22 (Мінск, 1982—2002; у сааўтарстве); Мова беларускай пісьменнасці XIV—XVIII стст. (Мінск, 1988; у сааўтарстве); Мова выданняў Францыска Скарыны (Мінск, 1990; разам з А. М. Булыкам, А. Л. Жураўскім); удзельнічаў у падрыхтоўцы да выдання Кнігі № 28 Метрыкі ВКЛ (Мінск, 2000).
Remove ads
Бібліяграфія
- «Гістарычныя запіскі» Ф. Еўлашоўскага. Мінск, 1990.
- Слова Скарыны (Скарбы мовы). Мінск, 1984.
- Удзел у калектыўных працах
- Ягелоны: дынастыя, эпоха, спадчына: матэрыялы Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, Гальшаны — Навагрудак, 8-10 верасня 2006 г. Мінск, 2007.
- Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Т. 2-4, 11, 15-19, 25-26. Мінск, 1983—2006.
- Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Менск, 2000.
- Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга 28: Кніга запісаў (1522—1552): Копія канца XVI ст. Менск, 2000.
- Metriciana. Т. 1- 3. Мінск. 2001—2004.
- Пытанні культуры пісьмовай мовы. Мінск, 1991.
- Мова выданняў Францыска Скарыны. Мінск, 1990.
- Статут Вялікага Княства Літоўскага. Тэксты. Даведнік. Каментарыі. Мінск, 1989.
- Мова беларускай пісьменнасці XIV—XVIII стст. Мінск, 1988.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads