Мікалай Андрэевіч Манак
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікалай Андрэевіч Манак (нар. 20 чэрвеня 1943, в. Семежава[1], Капыльскі раён, Мінская вобласць — 1 сакавіка 2017) — беларускі кардыёлаг. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2009), доктар медыцынскіх навук (1993), прафесар (1995). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2007).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1972), клінічную ардынатуру пры кафедры шпітальнай тэрапіі (1974). З 1974 — урач-тэрапеўт Рэспубліканскай бальніцы IV Галоўнага ўпраўлення Міністэрства аховы здароўя БССР, з 1978 года старшы навуковы супрацоўнік, загадчык лабараторыі, загадчык аддзела, з 1993 года дырэктар БелНДІ кардыялогіі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (з 2000 года РНПЦ «Кардыялогія»), з 2004 года загадчык аддзялення гэтага цэнтра, адначасова ў 1993—2004 гадах галоўны кардыёлаг Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
У 2005—2011 гадах старшыня Беларускага навуковага таварыства кардыёлагаў. У 2006—2013 гадах першы намеснік старшыні Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь. З 2013 года працаваў галоўным навуковым супрацоўнікам РНПЦ «Кардыялогія».
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Асноўныя навуковыя даследаванні прысвечаны хранічнай ішэмічнай хваробы сэрца, пытанням дыягностыкі, высвятленню патагенетычных механізмаў, распрацоўцы дыферэнцыраваных і індывідуалізаваных метадаў лячэння, рэабілітацыйным тэхналогіям, прагназаванню інваліднасці. Для індывідуалізаванага падбору медыкаментознай тэрапіі распрацаваў метад скрынінга антыангінальных прэпаратаў з дапамогай вострага фармакалагічнага тэсту ва ўмовах велаэргаметрычных нагрузак і дазаванай хадьбы. Выканаў арыгінальныя распрацоўкі па болевой адчувальнасці, метэазалежнасці і метэопрафілактыкі, вертебракардыяльнаму сіндрому, развіццю талерантнасці да арганічных нітратаў, асаблівасцям развіцця стэнакардыі ў жанчын у розныя фазы менопаузы, дысфункцыі сінусавага вузла.
Аўтар больш за 300 навуковых прац, у тым ліку 5 манаграфій, 6 аўтарскіх пасведчанняў[2].
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (1997), іншымі медалямі.
Асноўныя працы
- Внезапная коронарная смерть // Здравоохранение. 2001, № 10.
- Руководство по кардиологии. Мн.: Беларусь, 2003.
- Патогенетические механизмы развития толерантности к нитратам и возможные пути коррекции // Кардиология СНГ. 2003. Т.1 (в соавт.).
- Становление и развитие кардиологии в Беларуси // Кардиология СНГ. 2004. Т.4, № 2.
Зноскі
- Навуковыя дзеячы(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2020. Праверана 8 жніўня 2020.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads