Семежава

From Wikipedia, the free encyclopedia

Семежаваmap
Remove ads

Се́межава[1] (трансліт.: Siemiežava, руск.: Семежево) — аграгарадок у Капыльскім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Морачы. Адміністрацыйны цэнтр Семежаўскага сельсавета. Насельніцтва 1039 чалавек (2019). Знаходзіцца за 32 км на поўдзень ад Капыля, за 23 км ад чыгуначнай станцыі Цімкавічы; каля аўтамабільнай дарогі Слуцк — Івацэвічы.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...

У 1920 годзе жыхары Слуцкага павета сфарміравалі тут Грозаўскі полк войска Беларускай Народнай Рэспублікі, які ўдзельнічаў у Слуцкім збройным чыне.

Remove ads

Назва

Збіраючы ў 1949—1952 матэрыял для кандыдацкай дысертацыі, беларускі лінгвіст М. В. Бірыла зафіксаваў у мове мясцовых жыхароў дзве формы назвы[2]:

  • Се́межаво (ніякі род назоўніка);
  • Се́межаў (мужчынскі род назоўніка).

Прынятая ў літаратурнай беларускай мове форма ніякага роду Се́межава ў гаворцы семежаўцаў і жыхароў навакольных вёсак першапачаткова ўжывацца не магла, бо ў мясцовым дыялекце, у адрозненне ад літаратурнай мовы і некаторых іншых беларускіх дыялектаў, гук [о] захоўваецца ў канцавым адкрытым ненаціскным складзе[3]. Таму адзінай магчымай пачатковай формай назвы ніякага роду ў гаворцы мясцовых жыхароў была форма Се́межаво. Гэтая фанетычная асаблівасць, па назіраннях М. В. Бірылы, вылучалася ўстойлівасцю, у той час як дыялектныя рысы паступова згладжваліся пад уздзеяннем літаратурнай мовы[4].

У 2012 годзе формы Се́межаў[5] и Се́межаво[6] былі зафіксаваныя падчас апытання жыхароў аграгарадка старэйшага пакалення пры зборы палявых матэрыялаў этнаграфічнай экспедыцыяй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Аднак у пераважнай большасці выпадкаў пры расшыфроўцы аўдыязапісаў размоў з мясцовымі жыхарамі ўжывалася літаратурная форма Се́межава, не гледзячы на задэклараванае аўтарамі імкненне захаваць усе асаблівасці жывой гаворкі[7].

Remove ads

Гісторыя

Упершыню мястэчка Семежава згадваецца ў пісьмовых крыніцах у 1582 годзе ў акце падзелу Слуцкага княства паміж братамі Юрыем, Янам Сімеонам і Аляксандрам Алелькавічамі Слуцкімі пасля смерці іх бацькі, слуцкага князя Юрыя Юр’евіча Алелькавіча Слуцкага[8].

Станам на 1622 год тут было 195 дымоў. У часы Вялікай Паўночнай вайны (1700—1721) у красавіку 1706 года мястэчка значна пацярпела[9].

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Семежава апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Слуцкім павеце Мінскай губерні. У 1848—1863 гадах мястэчка знаходзілася ў валоданні Магільніцкі[9]. Станам на 1886 год тут было 269 двароў, дзейнічалі 2 царквы, яўрэйскі малітоўны дом, капліца, школа, 3 крамы. Мястэчка з суседнімі вёскамі ўтварала цэнтр традыцыйнага народнага мастацкага ткацтва. У 1908 годзе ў Семежаве працавалі кравецкі і гарбарны цэхі. На 1914 год у мястэчку было 518 двароў.

У 1918 годзе Семежава абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі, а ў лістападзе 1920 года тут з беларускай міліцыі Слуцкага павета сфарміраваўся Грозаўскі полк[10]. Да задушэння паўстання бальшавікамі ўлада ў мястэчку кантралявалася сіламі БНР.

20 жніўня 1924 года Семежава зрабілася цэнтрам сельсавета Чырвонаслабодскага, з 8 жніўня 1959 года Капыльскага раёна. Статус паселішча зменены да вёскі. На 2000 год тут было 655 двароў.

Remove ads

Насельніцтва

  • XIX стагоддзе: 1886 год — 996 чал.[9]
  • XX стагоддзе: 1914 год — 2818 чал.; 2000 год — 1367 чал.[9]; 2019 год — 1039 чал.

Інфраструктура

У Семежаве працуюць сярэдняя школа, бальніца, дом культуры, пошта.

Культура

У мястэчку штогод праходзіць абрад «Цары Каляды», уключаны ў спіс нематэрыяльных культурных каштоўнасцей ЮНЕСКА.

Thumb
Узоры семежаўскіх карункаў

Вядомасць атымалі Семежаўскія карункі[11].

Памятныя мясціны

Страчаная спадчына

  • Царква Покрыва Прасвятой Багародзіцы (1720, драўляная; разабраная ў канцы 1930-х)

Вядомыя асобы

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads