Мікалай Апанасавіч Дарожкін

вучоны, міколаг і фітапатолаг From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мікалай Апанасавіч Даро́жкін[1] (руск.: Дорожкин Николай Афанасьевич; 14 снежня 1905 — 27 красавіка 1993) — вучоны ў галіне мікалогіі і фітапаталогіі, акадэмік Акадэміі навук БССР (1962; член-карэспандэнт з 1950), акадэмік Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР (1959—1961), доктар сельскагаспадарчых навук (1934), прафесар (1933). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1965).

Хуткія факты Мікалай Апанасавіч Дарожкін, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Гарохаўка Бранскага павета Арлоўскай губерні (зараз у Бранскім раёне Бранскай вобласці Расіі). У 1917 годзе скончыў вучылішча ў сяле О́ўстуг[2]. У 1927 годзе — Горыгорацкі земляробчы інстытут (сучасная Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія) і працаваў асістэнтам да 1929 года. У 1929—1930 гг. на пасадзе дырэктара Стара-Барысаўскага сельскагаспадарчага тэхнікума, у 1930—1931 гг. — дырэктар Мінскай станцыі аховы раслін. З 1931 года працаваў у Інстытуце біялогіі Акадэміі навук БССР на пасадах навуковага супрацоўніка, загадчыка лабараторыяй і адначасова ў 1933—1941 гг. — прафесар кафедры сістэматыкі раслін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1936—1940 гг. займаў пасаду дырэктара, у 1940—1941 загадчыка аддзела Інстытута біялогіі АН БССР і адначасова ў 1947—1952 гг. загадчыка кафедры ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. У час Вялікай Айчыннай вайны М. А. Дарожкін падпольшчык-сувязны партызанскіх атрадаў «Бальшавік» і «Мсціўцы»[2]. У 1944—1948 гг. аднавіў працу ў Мінску Інстытут біялогіі і М. А. Дарожкін займае пасаду загадчыка аддзелам аховы раслін, а ў 1948—1952 гг. дырэктара інстытута. Адначасова ў 1947—1952 гг. працуе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце на пасадзе загадчыка кафедрай сістэматыкі раслін. У 1952 годзе прызначаны загадчыкам лабараторыяй фітапаталогіі ў Інстытуце сацыялістычнай сельскай гаспадаркі АН БССР, а ў 1959 годзе — дырэктар Беларускага навукова-даследчага інстытута бульбаводства і плодаагародніцтва і загадчык лабараторыі. З 1976 года М. А. Дарожкін на пасадзе загадчыка лабараторыяй сістэматыкі ніжэйшых раслін у Інстытуце эксперыментальнай батанікі АН БССР.

Remove ads

Навуковая і грамадская дзейнасць

М. А. Дарожкіну належаць навуковыя працы па фітапаталогіі сельскагаспадарчых культур, біялогіі пашырэння ўзбуджальнікаў хвароб збожжавых і бабовых культур, бульбы, таматаў і інш. Вызначыў новы цыкл развіцця фітафтарозу і рака бульбы, распрацаваў агратэхнічныя спосабы барацьбы з узбуджальнікамі рака бульбы, лабараторна-палявы метад ацэнкі ўстойлівасці гатункаў бульбы да фітафторы, тэхналогію барацьбы з хваробамі і шкоднікамі бульбы. Аўтар больш за 600 навуковых прац, у тым ліку 23 манаграфій[2], і шэрагу патэнтаў[3].

У 1935—1938 гг. абіраўся членам ЦВК БССР. Таксама абіраўся дэлегатам VII Усесаюзнага з’езда Саветаў, на якім выступіў з дакладам. Неаднаразова прымаў удзел у міжнародных навуковых мерапрыемствах. Уваходзіў у склад прэзідыума Камісіі Акадэміі навук СССР па навуковым асновам сельскай гаспадаркі, бюро біялагічнага аддзялення Акадэміі навук БССР, рэспубліканскага таварыства «Веды», рэакцыйных калегій часопісаў «Микология и фитопатология» (АН СССР), «Весці АН БССР», «Сельское хозяйство Белоруссии», зборніка «Ботаника» (АН БССР)[2]. Займаў пасаду віцэ-прэзідэнта Беларускага рэспубліканскага батанічнага таварыства, якое ўзначаліў у 1947 годзе[2].

Сярод апублікаваных прац:

  • Химические средства борьбы с вредителя и болезнями сельскохозяйственных культур. / Общество по распространению политических и научных знаний Белорусской ССР — Мн., 1959. (у сааўтарстве);
  • Болезни люпина. — Мн.: Ураджай, 1965.
  • Прогрессивная технология возделывания картофеля. — Л.: Колос, 1976.;
  • Фитофтороз картофеля и томатов. — Мн.: Ураджай, 1976. (у сааўтарстве);
  • Болезни картофеля. — Мн., 1979. (разам з С. І. Бельскай);
  • Методы повышения устойчивости сельскохозяйственных культур к болезням. — Мн.: Наука и техника, 1982.
  • Проблемы иммунитета сельскохозяйственных растений к болезням / Н. А. Дорожкин, С. И. Бельская, Е. А. Волуевич [и др.]; АН БССР, Институт экспериментальной ботаники им. В. Ф. Купревича. — Минск: Наука и техника, 1988.
Remove ads

Узнагароды і званні

Імя М. А. Дарожкіна занесена ў кнігу «Хто ёсць хто» выдавецтва Marquis (ЗША)[2].

Зноскі

Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads