Мікалай Андрэевіч Арасланаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікалай Андрэевіч Арасла́наў (8 студзеня 1948, Чавусы, Магілёўская вобласць — 4 кастрычніка 2025) — беларускі мастак, акварэліст[1].
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 8 студзеня 1948 года ў Чавусах Магілёўскай вобласці[1].
Займаўся ў студыі выяўленчага мастацтва пад кіраўніцтвам заслужанага настаўніка Беларусі Р. Ф. Самойлава[2].
У 1967 годзе[2] паступіў на мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута, які скончыў у 1972 годзе[1]. Вучыўся ў І. Сталярова[1][2] і Д. П. Генеральніцкага[2].
З 1972 года працаваў выкладчыкам і мастаком у ўстановах культуры, выкладчыкам выяўленчага мастацтва ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова[1].
Удзельнік гарадскіх і абласных мастацкіх выстаў з 1973 года[2][1], рэспубліканскіх — з 1980 года[2].
Член творчага аб’яднання мастакоў «Віцебская акварэль» з 1997 года, член Беларускага саюза мастакоў з 1999 года[1].
Памёр 4 кастрычніка 2025 года[3].
Remove ads
Творчасць
Працаваў у тэхніцы акварэлі, пераважна ў жанры пейзажу. Сярод вядомых прац — «Ноч на рацэ Друць» (2005), «Купальская ноч» (2002), «Канец зімы» (2002), «Залаты вечар. Рака Проня» (2006), «Апошні лёд на Проні», «Ціхая затока», «Рака майго дзяцінства», «Апошні прамень», «Казка», «Прасторы»[1].
Творы захоўваюцца ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П. В. Масленікава, Бялыніцкім раённым мастацкім музеі імя В. К. Бялыніцкага-Бірулі, Віцебскім абласным краязнаўчым музеі, Мсціслаўскім раённым гісторыка-археалагічным музеі, Чавускім раённым краязнаўчым музеі, а таксама ў прыватных калекцыях у Беларусі і за мяжой[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads