Мікалай Васілевіч Радзько

вучоны From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мікалай Васілевіч Радзько́[1] (20 мая 1935 — 19 кастрычніка 1999[1]) — беларускі вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Член-карэспандэнт Беларускай інжынернай акадэміі. Доктар сельскагаспадарчых навук (1983), прафесар (1985).

Хуткія факты Мікалай Васілевіч Радзько, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Глоўсевічы (зараз у Слонімскім раёне, Гродзенская вобласць, Беларусь). Скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут у 1959 годзе. У 1959—1961 гадах галоўны заатэхнік саўгаса «Дворышча» Гродзенскай вобласці. У 1961—1964 гадах вучоба ў аспірантуры ў Жодзіна. З 1967 года ў Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, працаваў старэйшым выкладчыкам дацэнтам кафедры кармлення сельскагаспадарчых жывёл загадчыкам аддзела камбікармоў вопытнай станцыі, з 1988 па 1996 загадчык кафедры.

Узнагароджаны Ганаровымі граматамі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь і Магілёўскага аблвыканкама.

Remove ads

Навуковая дзейнасць

Аўтар звыш 200 навуковых прац па ўжыванні біялагічна актыўных рэчываў у кармленні сельскагаспадарчых жывёл і птушак, біялагічных кансервантаў для розных відаў раслін, сыравіны, метадах падрыхтоўкі кармоў для скормлівання, распрацоўцы спецыяльных камбікармоў і суперканцэнтратаў для сельскагаспадарчых жывёл.

Асноўныя публікацыі

  • Зоотехническое и техническое обоснование рациональных приемов комплексного использования биологически активных веществ в премиксах и комбикормах для повышения сбалансированности кормления молодняка свиней и птицы: диссертация … доктора сельскохозяйственных наук: 06.02.02. — Горки, 1983.
  • Справочник по кормовым добавкам. 2 изд. — Мн., 1990 (разам з А. Я. Антонавым).
  • Вопросы полноценности кормления сельскохозяйственных животных и качество кормов — Горки, 1991.

Зноскі

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads