Мікалай Васілевіч Елянеўскі
беларускі пісьменнік From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікалай Васілевіч Елянеўскі (5 красавіка 1948, в. Лунін, Лунінецкі раён — 15 студзеня 2013) — празаік, журналіст.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў в. Лунін Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і служачага. У 1966 годзе закончыў Лунінскую сярэднюю школу, у 1969 — Мінскае вучылішча паліграфістаў № 32 па спецыяльнасці «Фатаграфія».
У час тэрміновай службы ў войску (1969—1970) паступіў на факультэт журналістыкі Львоўскага вышэйшага вайскова-палітычнага вучылішча, якое закончыў у 1974 годзе з залатым медалём. Каля 25 гадоў служыў ва Узброеных Сілах СССР і Расіі, працуючы ў армейскім друку — у газетах Расіі, Германіі, Узбекістана. Падпалкоўнік запасу.
Друкаваўся ў беларускіх выданнях «Нёман», «Маладосць», «Беларуская думка», расійскіх «Наш современник», «Москва», «Воин России», альманаху «Братина», калектыўных зборніках. Пасля службы ў арміі працаваў рэдактарам пінскай раённай газеты «Полесская правда» (2004—2010)[1].
16 снежня 2003 года быў прыняты ў Саюз пісьменнікаў Расіі. У Саюз пісьменнікаў Беларусі прыняты ў 2006 годзе. Член Беларускага саюза журналістаў.
Remove ads
Творчасць
Аўтар кніг:
- «Небесный штурмовик»: очерки, документальные повести (Пинск, «Пінская рэгіянальная друкарня», 2004).
- «Время пастыря»: роман-хроника (Минск, «Четыре четверти», 2011).
- «Сердцебиение»: повести, рассказы, очерки (Минск, «Четыре четверти», 2015).
- «Мытари и фарисеи»: роман (Минск, «Четыре четверти», 2015).
Прызнанне
У 2007 годзе за дакументальную аповесць «Хлебный крест» і цыкл нарысаў удастоены звання лаўрэата прэміі Беларускага саюза журналістаў.
Лаўрэат конкурсу 2007 года за лепшы нарыс аб сучасніку, аб’яўленым Брэсцкім аблвыканкамам сярод журналістаў і СМІ вобласці.
Раман-хроніка «Время пастыря» прызнаны лепшым творам аб праваслаўі ў 2007 годзе і ўдастоены Дыплома І ступені Міністэрства інфармацыі і Беларускай Праваслаўнай Царквы. Раман выдадзены асобнай кнігай у 2011 годзе ў серыі «Библиотека Союза писателей Беларуси».
Атрымаў дзяржаўныя ўзнагароды СССР і нагрудны знак «Отличник печати Беларуси» (2009).
Лаўрэат абласной літаратурнай прэміі імя У. Калесніка ў намінацыі «Проза» (2011).
Лаўрэат абласнога літаратурнага конкурсу «Духоўная веліч» (2018 год) у намінацыі «Проза» (роман «Мытари и фарисеи»).
Публікацыі ў літаратурных зборніках
- «Брэстчына вачыма журналістаў» (Брэст, «Брэсцкая друкарня», 2005).
- «Диалектика журналистской души» (Брест, «Брестская типография», 2007).
- «Край мой заповедный». Созвучие сердец. Беларусь-Молдова: сборник произведений писателей Беларуси и Молдовы (Минск, "Выдавецкі дом «Звязда», 2013).
Зноскі
- «Творчы партрэт пісьменніцкай суполкі: Біяграфічны даведнік Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі»: (Брэст, «Альтэрнатыва», 2018)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads