Мікалай Васільевіч Гурло

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мікалай Васільевіч Гурло (15 мая 1914, г. Днепрапятроўск, Украіна4 верасня 1980) — беларускі графік.

Хуткія факты Мікалай Васільевіч Гурло, Дата нараджэння ...

Вучыўся ў 1938—1941 гадах у Маскоўскім паліграфічным інстытуце[1].

Член Беларускага саюза мастакоў з 1956 года.

Працаваў у станковай і кніжнай графіцы, плакаце. У работах Гурло добразычлівы свет, гумар, сатырычная вастрыня, лаканізм, дакладнасць вобразаў. Аўтар сатырычных і гумарыстычных малюнкаў для выдання «Раздавім фашысцкую гадзіну!» (19421944), часопісаў «Вожык», «Полымя», «Работніца і сялянка», «Беларусь» і інш. Аформіў кнігі «Світанскія сады» А. Зарыцкага (1950), «Прыгоды дзеда Міхеда» А. Астрэйкі (1959), «Мушка-зелянушка» М. Багдановіча (1961), «На вясёлай хвалі» Э. Валасевіча (1967) і інш[1].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads